Курсы валют

Доллар США
2.4609
Евро
Российский рубль

Погода

15..17 °C

Фельетон

Падобны марафон чакае стадыён

Nyauves

Прадавачка бабруйскай крамы «Капеечка» 500 метраў гналася за злодзеем, які вынес пад курткай пляшку гарэлкі і марожанае.

У тым, што розныя тавары
Пакупнікі крадуць даўно
(Часцей у іх азызлі твары
І пасягаюць на віно),

Нічога дзіўнага не бачу.
Ды ў гэты раз здзівіў набор:
Ён скраў гарэлку, а ў прыдачу
Яшчэ й марожанае спёр.
І з крамы даў, канешне, драла,
Як ад людзей паскудны кот.
А прадавачка даганяла
Не сотню метраў, а пяцьсот.
І тут няма чаго дзівіцца:
Змагалася за свой рубель
У тым забегу маладзіца.
А ў злыдня выветрыўся хмель,
І ён, у ход пусціўшы ногі,
Вёў барацьбу за «бульк» і «глык».
Ды не дабіўся перамогі,
Упаў знясілены мужык…
Вядомым стаў на ўсю краіну
Ледзь не рэкордны марафон.
Абодвум я аддам даніну:
Амаль героем стане ён,
Яна ў авацыях патоне,
А не падымуць іх на смех,
Калі ўдваіх на стадыёне
Паўтораць заўтра свой забег.
* * *
Крадзеж — ганебная правіна.
Ды не прапашчы ахламон,
Бо верыць хочацца: для сына
Украў марожанае ён…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Кантралёры: «Штось не так, калі часам спіць мастак…»

Здабыткам грош цана і без вайны вайна

Хоць не радуе табло, ды грабуць гульцы «бабло»

Хоць нямоглая, аднак збудавала асабняк

Добавить комментарий