Курсы валют

Доллар США
2.1204
Евро
Российский рубль

Погода

0..-2 °C

Фельетон

Кіраўнікі — святыя, ды людзі ў іх не тыя

Кіраўнікі — святыя, ды людзі ў іх не тыя

19.08.2016

З правераных у першым паўгоддзі мінскіх індывідуальных прадпрымальнікаў падаткавыя інспекцыі выявілі парушэнні ў 98,5, а ў Віцебскай вобласці — 99,8 працэнтаў. У Інтэрнэце выказваецца аднадушнае меркаванне: гэта не людзі дрэнныя, а законы.

У тых, хто ў нас трымае руль,
Сказаць-засведчыць ёсць нагода:
Ад прадпрымальнікаў пакуль
Краіне не карысць, а шкода.
Вельмі смешны анекдот пра ўручэнне ўзнагарод

Вельмі смешны анекдот пра ўручэнне ўзнагарод

11.08.2016

Беларускі прэзідэнт уручыў лідару расійскіх камуністаў Генадзю Зюганаву ордэн Дружбы народаў. У сваю чаргу Зюганаў падарыў нашаму кіраўніку зборнік анекдотаў, якія прыдумаў сам.

Я быў упэўнены заўсёды
І іншай думкі не ўспрыму:
Дзяржаўныя узнагароды
Не раздаюць абы-каму.

Быццам сонейка з-за хмар, маладзіцы гэтай твар

Быццам сонейка з-за хмар, маладзіцы гэтай твар

05.08.2016

Беларуская спявачка Ірына Дарафеева так патлумачыла сваё жаданне стаць дэпутатам: «Хочацца нешта змяніць і ў сваім жыцці, і ў жыцці краіны». А на пытанне, як канкрэтна можна «дапамагчы грамадству і народу», спявачка прызналася, што «пакуль аб гэтым рана гаварыць.

Зусім няма падстаў дзівіцца
І натуральна акурат,
Што прыгажуня-маладзіца
Рашыла атрымаць мандат.
Папрокі святару зусім не па нутру…

Папрокі святару зусім не па нутру…

27.07.2016

«Спакуса дабрабытам» — так назваў свой артыкул протаіерэй Хведар Поўны. Ён сцвярджае, што сярэдні па дастатку беларус жыве так добра, як 30 год назад мог сабе дазволіць толькі высокапастаўлены чыноўнік. А маючы матэрыяльныя даброты, людзі забываюць аб галоўным — уласным духоўным удасканаленні. Хведар Поўны вядомы сваім знаёмствам з прэзідэнтам і тым, што пабудаваў сабе катэдж у Драздах.

Царкоўнае святое свята.
Людзьмі бітком набіты храм.
Усе маліліся заўзята,
Паклоны білі абразам.

Правяральшчыкі — цугам. Ім хадзіць бы за плугам…

Правяральшчыкі — цугам. Ім хадзіць бы за плугам…

21.07.2016

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра, прывёўшы ў прыклад адно з сельгаспрадпрыемстваў, паскардзіўся на тое, што сілавыя структуры перашкаджаюць працы гаспадарчых суб’ектаў, замардавалі іх бясконцымі праверкамі.

Была надзея ў Апанаса,
Пра гэта думаў ён штодзень:
«Абралі старшынёй калгаса,
Дык падыму калгас з калень…»

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

А цяпер і пагатоў будуць жыць да ста гадоў

13.07.2016

Як паведаміла галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва спраў прэзідэнта Ірына Абельская, «працягласць жыцця пацыентаў лечкамісіі вагаецца ад 82,5 да 84 гадоў». Між іншым, сярэдняя працягласць жыцця беларусаў складае 69,9 года…

Хведар, Саўка і Мікіта
Сябравалі з даўніны,
Бо ля ўладнага карыта
Аціраліся яны.

Быў бы якраз трактар ці «МАЗ»

Быў бы якраз трактар ці «МАЗ»

08.07.2016

Кожнаму з 2500 дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу падарылі набор — скураны партфель, у якім, апрача блакнота і ручкі, быў планшэт Samsung за 200 долараў.

Ёсць у працы плён багаты,
У народа шмат даброт!
Каб пацвердзіць, дэлегаты
Зноў сабраліся на сход.

Сабе на забаву прыдумалі справу

Сабе на забаву прыдумалі справу

05.07.2016

Пасля двух гадоў у СІЗА былая дырэктарка Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганна Шарэйка вярнулася на роднае прадпрыемства. Людзі сустрэлі яе апладысментамі, уручылі букеты, хлеб-соль. Анягож: за час адсутнасці асуджанай дырэктаркі некалі паспяховая фабрыка зусім заняпала…

Пры нашым сённяшнім жыцці
У душы лезе скруха:
Шаром, як кажуць, пакаці —
Паўсюль амаль разруха.

Не таму служы, хто для нас чужы

Не таму служы, хто для нас чужы

27.06.2016

Калі расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў уручыў Лідзіі Ярмошынай ганаровы знак «За заслугі ў арганізацыі выбараў», старшыня Цэнтрвыбаркама выгукнула: «Служу саюзнай дзяржаве!».

Не сумняваўся я ні дня,
Што толькі прэзідэнту
Цэнтрвыбаркама старшыня
Адданая дашчэнту:

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

У рот дзве слівы і — шчаслівы!

18.06.2016

Аляксандр Лукашэнка: «Нам дэмакратыя трэба, калі чалавек працуе, атрымлівае хоць якую зарплату, каб хлебушка купіць, малачка, смятаны, тваражку, часам і кавалачак мяса, каб накарміць дзіцёнка, і гэтак далей. Ну, мяса ўжо давайце летам многа есці не будзем».

Прызнаемся: на зайздрасць нам,
Жыве ў раскошы Захад сыты.
Усё даступнае панам,
І люд жыруе паспаліты.