Курсы валют

Доллар США
2.0944
Евро
Российский рубль

Погода

7..9 °C

Фельетон

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

«Чэсныя» пісакі злыя, як сабакі

25.12.2015

Мясцовыя нярэдка ўлады незадаволеныя тым, што дэмакраты-актывісты часта скардзяцца на чыноўнікаў. А газеты нагадваюць, што ў савецкі час такіх «дысідэнтаў» сурова каралі, ссылалі ў ГУЛАГ.

Сёння ўладныя чыны
Паважаюць толькі Тату,
Ды затое як паны
Для свайго электарату.

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

У краіне з даўніны толькі лузеры адны?

06.12.2015

Выступаючы на «круглым стале» з удзелам вучоных, дэпутатаў і міністраў, навуковы супрацоўнік НАН Аляксей Дзермант заявіў: «…Сімволіка, звязаная з БНР, калабарацыяністамі і з перыядам пачатку 1990-х, — гэта сімволіка няўдачнікаў. Тых, хто не змог пераканаць беларускі народ у сваёй праўдзе і даказаць сваю здольнасць у дзяржаўным кіраванні. Гэта сімвалы лузераў».

Ва ўсіх народаў ёсць вытокі
Або іначай — карані,
З якіх атрымліваюць сокі,
Каб сілкавацца дзень пры дні.

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

А ці тых беларус запрашае ў хаўрус?

13.11.2015

Каб атрымаць грамадзянства нашых краін-суседак (Польшчы, Літвы, Латвіі), трэба здаць іспыт на мове тытульнай нацыі. А ў Беларусі гэта не абавязкова.

Многа міль праплыўшы морам,
Перасекшы акіян,
Беларус папаў на форум,
Што праводзіўся ў ААН.

…І трэнера болей няма на футболе

…І трэнера болей няма на футболе

05.11.2015

Калі галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч захацеў трапіць на гульню «Шахцёра» і «Мінска», яго затрымалі, абшукалі і абразілі міліцыянты, бо не пазналі ў ім кіраўніка асноўнай каманды. Разбіральніцтва было доўгім…

Як з бел-чырвона-белым сцягам
Заўзятар прыйдзе на футбол,
Яму ў каршэнь дадуць няблага,
Складуць службоўцы пратакол.

На пстрычкі варта гуляць у карты

На пстрычкі варта гуляць у карты

30.10.2015

У Баранавічах мужыкі гулялі ў карты. Той, хто прайграў, павінен быў прайсці па горадзе голым. Ён і прайшоў. І атрымаў за гэта тры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Спярша, бадай, напомніць варта:
Калі ў турму патрапіў ты
І прагуляў там штосьці ў карты,
Дык гэты доўг, лічы, святы.

Займелі лекі ад недарэкі

Займелі лекі ад недарэкі

22.10.2015

На распрацоўку вакцыны супраць свіной чумы з дзяржбюджэту было выдаткавана 2,2 мільярда рублёў. Гендырэктар (цяпер ужо былы) Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі размеркаваў гэтыя грошы паміж жонкай, дзецьмі, сваякамі, якія быццам бы распрацоўвалі лекі. Нікуды не вартую «вакцыну» папросту знішчылі.

Хваробы — гэта не сакрэт —
Для нас заўжды пакута.
Таму выказваў свой імпэт
Дырэктар інстытута,

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

Не чаравікі, а трусы дадуць у іншыя часы

13.10.2015

Незвычайную акцыю правёў гродзенскі магазін «Арызона». Там зладзілі бясплатную раздачу абутку тым, хто прыйшоў у краму ў купальных касцюмах. Наведнікаў было — процьма!

Сягоння грошай, скажам прама,
Ёсць у людзей не надта шмат.
І бедаваў дырэктар крамы:
Таварамі забіты склад.

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

Нікому не вядома, адкуль у іх харомы

08.10.2015

Газета «Наша Ніва» апублікавала спіс чыноўнікаў, якія пабудавалі катэджы ў Драздах, Вяснінцы і за «Мінск-Арэнай». Спрэс — прадстаўнікі прэзідэнцкай эліты! Калі жыць на сярэдні беларускі заробак і плаціць падаткі, на катэдж былога міністра юстыцыі давядзецца ашчаджаць 330 гадоў.

Звычайна шлях да ўлады коўзкі,
Не кожнаму — такі вянец…
Тым болей дзіўна, калі з вёскі
У людзі выб’ецца хлапец.

Лішні мільён дае пенсіён

Лішні мільён дае пенсіён

29.09.2015

Белстат апублікаваў звесткі аб тым, колькі грошай прыходзіцца на адну сярэднестатыстычную сям’ю і на кожнага члена ў ёй. Сярод тых, каму ў месяц перападае найбольш, аказаліся сем’і, у якіх ёсць… пенсіянеры.

У вёску езджу як на дачу,
Наведваю свой родны кут.
Абарыгенаў мала бачу,
Там у асноўным прышлы люд.