Курсы валют

Доллар США
2.5873
Евро
Российский рубль

Фельетон

І іншы сцяг, і іншы шлях

І іншы сцяг, і іншы шлях

08.09.2020

У Магілёве падчас мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі вецер сарваў і знёс з будынка аблвыканкама агромністы дзяржаўны сцяг Беларусі.

Прыгожы, светлы горад. Плошча.
Людскі натоўп. Будынак-гмах.
Над гмахам вецер сцяг палошча —
Агромністы дзяржаўны сцяг.
Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

Адправіцца на мора і ўжо не мецьме гора

08.09.2020

Выступаючы на мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, жанчына з глыбінкі сказала: «У мяне маленькая зарплата, я адчуваю сябе неабароненай, я не была на моры. Я за Лукашэнку».

Жанчыне шчасця не стае,
Бо не жыве багата:
Працуе ўвішна, ды ў яе
Маленькая зарплата —
Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

08.09.2020

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў заявіў, што з боку сілавікоў катаванняў не было.
Міністэрства ўнутраных спраў на сайце дзяржзакупак размясціла тэндар на рамонт 290 электрашокераў.

Ён самавіты, пры пагонах,
Яго язык — не памяло,
І знаем мы са слоў ягоных,
Што катаванняў не было.

Боец АМАПа і вяльможа спявацьмуць гімн «Магутны Божа»

Боец АМАПа і вяльможа спявацьмуць гімн «Магутны Божа»

08.09.2020

Падчас нядаўніх катаванняў пратэстоўцаў байцы АМАПа, у прыватнасці, прымушалі іх спяваць дзяржаўны гімн Беларусі.

Як быццам трапіў у гестапа
Пасля пратэсту маладзён.
Здавалася, байцы АМАПа
Яму, няшчаснаму, гамон
Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

25.08.2020

Напярэдадні выбараў у выступленнях Аляксандра Лукашэнкі адчувалася крыўда на беларускі народ: маўляў, сіл не шкадаваў на сваім пасту, і тым не менш гучаць заклікі выбраць іншага кандыдата. Да прыкладу, ён выказаў дакор «творцам» («Учора кланяліся, звіваліся, радаваліся. Пелі, скакалі. Што з імі здарылася?»), папракнуў выпускнікоў ліцэя БДУ, якім «былі дадзеныя прэферэнцыі з боку дзяржавы» і якіх «узрасціў на ўласных грудзях».

Разлічваў Бацька, што не будзе,
Бадай, на выбарах праблем:
Народ ужо прывык к аблудзе,
А значыць, будзе «глух і нем»,
Хто людзей карае? Генерал Караеў!

Хто людзей карае? Генерал Караеў!

25.08.2020

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў, каментуючы дзеянні сілавікоў падчас пратэстаў у гарадах краіны, заявіў, што бярэ адказнасць на сябе «за траўмы выпадковых людзей на пратэстах».

Цяпер бурліва ў Беларусі…
Каго, прынамсі, ні вазьмі —
Усіх суцэльны гвалт прымусіў
Не быдлам звацца, а людзьмі.
Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

05.08.2020

На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка быў складзены пратакол за тое, што ён «пад гучную музыку стукае невядомым прадметам па вечку каструлі, якое трымае ў руках». Падставай для пратакола паслужыла відэа, якое Кудзік размясціў на тэлеграм-канале «Вілейка для жыцця».

Няпроста жыць народным масам,
Улада здзекуецца з іх,
І свой пратэст апошнім часам
Ім нельга выказаць услых.
Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

23.07.2020

Пяцёра жыхароў сталіцы звярнуліся ў Заводскі РУУС г. Мінска з заявамі, што махляр узяў у іх грошы на будаўніцтва, аднак абавязацельстваў не выканаў. Алена М. атрымала адказ, што крымінальная справа не ўзбуджана «з-за адсутнасці складу злачынства», бо «будаўніка не ўдалося знайсці і дапытаць».

У час не надта улежны гэты
Вакол людзей, як камары,
Так і кружляюць прайдзісветы,
Так і «кусаюць» махляры!
Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

15.07.2020

Жыхар Гродна мяняў у банку купюру ў 1000 еўра, аднак супрацоўніца, якая разумела, што такіх не існуе, выклікала міліцыю. Аказалася, што пад еўра падрабілі купюру ў 1000 долараў Зімбабвэ, а дасталася яна мужчыну ў спадчыну ад бацькі. (Не так даўно адзін амерыканскі долар каштаваў мільярды зімбабвійскіх).

Пачуваўся бацька хвацка.
Хоць, здавалася б, стары,
Ды яшчэ ўвіхаўся бацька
І на полі, і ў двары.