Курсы валют

Доллар США
2.4394
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Фельетон

«БАРОДАЎКА» ЦІ «АЛМАЗ»?

«БАРОДАЎКА» ЦІ «АЛМАЗ»?

22.05.2013

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі заняў 14-е месца ў спісе самых пачварных збудаванняў у свеце, складзеным аналітыкамі брытанскага выдання The Daily Telegraph.

Здавалася, зусім без здзеку
Урад наш пераконваў люд:
— Такую вам бібліятэку
Мы пабудуем — проста цуд!
ТАКІ АЛЬБОМ — ДЫ Ў КОЖНЫ ДОМ…

ТАКІ АЛЬБОМ — ДЫ Ў КОЖНЫ ДОМ…

15.05.2013

Суд Ашмянскага раёна вынес рашэнне, згодна з якім фотаальбом «Прэс-фота Беларусь 2011» утрымлівае матэрыялы з прыкметамі экстрэмісцкага зместу.

Паўсюль пануе страх,
Няма сакрэту,
Бо сёння ў небяспецы мы жывём:
То знойдуць экстрэмісцкую газету,
То экстрэмісцкі выявяць альбом.
НЕ ЛЕКІ, А ЗДЗЕКІ

НЕ ЛЕКІ, А ЗДЗЕКІ

05.05.2013

Міністэрства аховы здароўя прапаноўвае ўнесці папраўкі ў заканадаўства, згодна з якім хворых пацыентаў будуць бясплатна лячыць самымі прымітыўнымі лекамі, а калі яны хочуць папраўляць здароўе эфектыўнымі прэпаратамі, дык няхай купляюць іх за свой кошт.

І трэба ж здарыцца такому:
Перад Вялікаднем якраз
Спярша адчуў у целе стому,
А потым захварэў Тарас.
ФЕЛЬЕТОН ПРА ЛЕКСІКОН

ФЕЛЬЕТОН ПРА ЛЕКСІКОН

29.04.2013

Брэсцкія заўзятары напісалі скаргу ў Беларускую федэрацыю футбола на амапаўцаў, якія забралі ў іх банэр з лозунгам «Дынама Брэст» ад калыскі да погоста з імем, якое ніхто не адыме». У прыватнасці, заўзятары пішуць: «Супрацоўнікі АМАПа не зразумелі слова «пагост». Калі мы пераклалі, што гэта «могілкі», дык у адказ пачулі: «Не, з могілкамі нельга».

Не ў злагадным настроі зранку
Быў міліцэйскі генерал.
Хоць ты «вазьмі на грудзі» шклянку,
Бо «зверху» паступіў сігнал.
«ГОД ДА СТА РАСЦІ НАМ БЕЗ СТАРАСЦІ….»

«ГОД ДА СТА РАСЦІ НАМ БЕЗ СТАРАСЦІ….»

22.04.2013

Былы кіраўнік Нацбанка Беларусі, а цяпер віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч імкліва абрастае новымі паўнамоцтвамі і функцыямі, ён узначальвае больш за дзесяць розных камісій, саветаў і камітэтаў!

Як кажуць, залатыя рукі
Яшчэ з дзяцінства меў Пракоп.
Суседзі, потым дзеці-ўнукі
Яго хвалілі наўзахлёб.
ЗАНЫЛА ПЕЧАНЬ? ЛЯЧЫ НА ПЕЧЫ…

ЗАНЫЛА ПЕЧАНЬ? ЛЯЧЫ НА ПЕЧЫ…

14.04.2013

У Мінску вызначана, якая колькасць высокатэхналагічных аперацый будзе аплачана за кошт бюджэту горада: шунціраванне — 200 пацыентам, трансплантацыя нырак — 140, печані — 35, перасадка касцявога мозгу — 80… Цікава, хто ж трапіць у лік шчасліўчыкаў?

Нарэшце члены выканкама
Перавялі, як кажуць, дух:
Была зацверджана праграма
На аказанне медпаслуг.
СТОГНУЦЬ БАНКІРЫ: ІДУЦЬ РЭКЕЦІРЫ

СТОГНУЦЬ БАНКІРЫ: ІДУЦЬ РЭКЕЦІРЫ

26.03.2013

Згодна з указам прэзідэнта, віцэ-прэм’еры, міністры і іншыя чыноўнікі будуць прадстаўляць інтарэсы дзяржавы на прадпрыемствах, у фірмах, у банках і г.д. Але самае цікавае, што аб’екты гаспадарання павінны… плаціць сваім “наглядчыкам”: у месяц — да 55 базавых велічыняў!

Улада ўжо даўно рашыла:
Хай галадае просты люд,
Але чыноўнікі з грашыма
Мець не павінны ў нас пакут.
КАЛЕКІ І ДЭБІЛЫ ПАМНОЖАЦЬ НАШЫ СІЛЫ

КАЛЕКІ І ДЭБІЛЫ ПАМНОЖАЦЬ НАШЫ СІЛЫ

16.03.2013

Міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін катэгарычна супраць увядзення ў краіне альтэрнатыўнай службы: «Настаў час — вазьмі аўтамат і стань у строй!»

Заела міністра турбота,
Аж злосць разбірае парой:
Камусьці служыць неахвота
І стаць з аўтаматам у строй.
ХАКЕІСТ І АРАТЫ АТРЫМАЛІ ЗАРПЛАТЫ…

ХАКЕІСТ І АРАТЫ АТРЫМАЛІ ЗАРПЛАТЫ…

11.03.2013

Нядаўна была абвешчана цікавая лічба: хакеісты мінскага «Дынама» атрымліваюць па 420 мільёнаў рублёў (50 тысяч долараў) у месяц. Між тым у сваёй зоне КХЛ дынамаўцы занялі толькі 10-е месца і не выйшлі ў плэй-оф, а зборная Беларусі не трапіла на зімовую Алімпіяду ў Сочы…

Каторы год ужо араты,
На ніве рупіцца Рыгор.
Бядак з маленства, як пракляты,
За плуг бярэцца і сахор.