Курсы валют

Доллар США
2.0501
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Фельетон

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

Жывуць як след палякі, а мы — як небаракі

19.12.2018

Згодна з даследаваннем Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, на працягу года беларусы адпрацоўваюць столькі ж гадзін, як і палякі, а насельнікі Расіі — значна менш.

Бадай, любому чалавеку
Вядома і з газет, і з кніг,
Што людзі рускія спрадвеку
Працуюць менш і горш за ўсіх.
Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

Прад’явіўшы «дакумент», згвалтаваў ілжывы «мент»

12.12.2018

У г. Высокае Камянецкага раёна 29-гадовы мужчына, назваўшыся супрацоўнікам органаў унутраных спраў, затрымаў незнаёмую дзяўчыну, прапанаваў прайсці ў «службовую кватэру», дзе прымусіў яе заняцца сексам і забраў 80 рублёў — як плату за тое, што ён не ўзбудзіць крымінальную справу.

— Стаяць! Міліцыя! — загад
Пачула раптам маладзіца.
І строгі голас, і пагляд
Яе прымусілі спыніцца.
Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

Чаму дарослыя і дзеткі не носяць да скульптуры кветкі?

04.12.2018

У Мінску 16-гадовы падлетак заляпіў аплявуху скульптуры гарадавога. Міма ехаў міліцэйскі экіпаж. Службоўцы злавілі хлопца, склалі пратакол і прымусілі папрасіць прабачэння ў… скульптуры.

Нам вока радуе скульптура:
Стаіць, як слуп, гарадавы.
Прычым скульптура — не халтура,
Здалёк службовец, як жывы,
Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

Калі не радуюць гульнёй, няхай ідуць варочаць гной

29.11.2018

Калі хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі ў КХЛ адзінаццаты раз запар, увесь састаў каманды звазілі на трактарны завод. Адзін з рабочых сказаў хакеістам: «Клюшкай махаць нашмат лягчэй, чым працаваць тут…»

З хакеем нават і не драма —
Ужо трагедыя, бадай,
Бо сёння мінскае «Дынама»
Краіну ганьбіць, скажам прама, —
Хоць ты каманду распускай.
Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

21.11.2018

Прадстаўніца БРСМ на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала падчас будучага перапісу насельніцтва дарыць кожнай сям’і дзяржаўны сцяг. «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе», — адказаў прэзідэнт.

Калі наш Бацька Лукашэнка
Прыйшоў да юных, маладых,
Адна БРСМа «членка»
Ідэю выказала ўслых:
«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

14.11.2018

Уладзімір Пуцін: «Мы, як пакутнікі, трапім у рай, а яны проста здохнуць, бо нават раскаяцца не паспеюць».
Міхаіл Бабіч, пасол Расіі ў Беларусі: «Любы напад на Беларусь Масква будзе лічыць нападам на Расію…»

Нас Расія ў хаўрус
Да сябе запрасіла.
— Зажывеш, Беларусь! —
Абяцае Расія. —
Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

08.11.2018

Мінскага святара Аляксандра Шрамко на год пазбавілі сану за тое, што ён крытычна выказаўся пра патрыярха Кірыла, які з-за гэтага вельмі абурыўся. У фэйсбуку святар напісаў, што падчас наведвання Мінска ў патрыярха была надзіва шматлікая ахова і што ён не звярнуў увагі на прыхаджан, якія яго віталі.

Для цэркваў гарадоў і сёл
Няма жахлівейшай навіны:
Усе гавораць пра раскол,
Які пачаўся з Украіны.
Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

31.10.2018

Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў законапраект аб супрацьдзеянні дамашняму гвалту. «Харошы рэмень нават карысны для дзіцяці», — сказаў ён.

Тых, хто сядзіць за школьнай партай,
І тых, хто ходзіць пад сталом,
Выхоўваць, так бы мовіць, варта
І пернікам, і бізуном.
У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

23.10.2018

Кіраўніцтва Лоеўскага раёна ў Дзень настаўніка адправіла педагогаў на… жывёлагадоўчыя фермы, аб’явіла суботнік. Замест кветак настаўнікі атрымалі венікі і сахары.

Заўтра свята ў педагогаў!
Зналі ўсе, што ў дзень такі
Віншаванняў шчырых многа
Ім прышлюць выпускнікі,
Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

Былі, напэўна, планы падацца ў партызаны

16.10.2018

У кватэры і службовым кабінеце начальніка ЦЭЦ Гарадзейскага цукровага камбіната праваахоўнікі знайшлі цэлы арсенал: кулямёт, карабіны, 5 аўтаматаў, 10 пісталетаў, 10 вінтовак, 28 гранат, 10 тыс. патронаў і г.д.

У нашым сціплым захалусці
Узнік нябачаны скандал:
«Цукровы кіраўнік» чамусьці
Захоўваў цэлы арсенал.