Курсы валют

Доллар США
2.1204
Евро
Российский рубль

Погода

0..-2 °C

Фельетон

Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»

Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»

16.01.2018

У пункце пропуску «Весялоўка» беларускія мытнікі паставілі перад мужчынам дылему: жонку (яна не грамадзянка Беларусі) прапусцім, але кошку — не (адсутнічае ветэрынарны кантроль). У другім пункце пропуску, які знаходзіцца за сто кіламетраў, можна праехаць з кошкай, але без жонкі.

Яшчэ ў маім дзяцінстве дзесьці
Задачка ў побыце была:
Як цераз рэчку перавезці
Ваўка, капусту і казла?
Навагодняя шаткаванка

Навагодняя шаткаванка

03.01.2018

Дзед Мароз папярхнуўся…

Аб’явіла дзяўчо за вячэрай:
— Будзе шчасце ў нас
Поўнаю мерай!
Напісала я Дзеду Марозу
(Гэта ж трэба — дадумаўся розум),
Каб айфон
Падарыў мне на свята,
І не горшы,
Чым мае наш тата.
Каму — валюта, каму — пакута

Каму — валюта, каму — пакута

26.12.2017

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы назваў малако «нашай валютай» і параўнаў даходы ад яго вытворчасці з нафтавым бізнесам. Між іншым у большасці гаспадарак даяркі зарабляюць па 400—500 рублёў.

Навінай агарошаны народ,
Бо мы дасюль не зналі, недарэкі,
Што кормяць нас,
Прыносяць нам даход
Малочныя і нафтавыя рэкі.
Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

06.12.2017

У аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна злодзей украў з сельскай крамы некалькі бутэлек таннага «чарніла», а прадаўшчыцы павесілі на яго буйную недастачу.

У вёсцы краму абакралі!
Такога не было здавён.
Зладзеі выцягнулі з крамы
Дабра
Не на адзін мільён.
Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

29.11.2017

На відэа, змешчаным у сацыяльных сетках, жанчына-брыгадзір будаўнічага ўпраўлення №107 прадпрыемства «Гомельпрамбуд» прымушае падначаленых рабочых нахіляцца і лупцуе іх дзягай па азадках. Пры гэтым крые іх адборнымі мацюкамі.

Добра знаем мы: без дысцыпліны
Будзе ў справе поўны кавардак.
Гэта тычыць цэлае краіны,
І ў любой суполцы гэта так.
Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

21.11.2017

Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў жыхаркі вёскі Эйгерды (Гродненская вобласць) Алёны Кароль, каб яна палепшыла свае жыллёвыя ўмовы, інакш, маўляў, пазбавім бацькоўскіх правоў. Жанчына адна гадуе сына-інваліда, сродкаў няма, і яна дала аб’яву аб продажы сваёй ныркі. На бяду, у адрозненне ад чыноўнікаў, адгукнуліся простыя людзі, пачалі збіраць грошы…

Нягеглы ў той жанчыны быт.
Ды ў чым яе правіна?
Расце дзіцёнак-інвалід —
Адна гадуе сына.
Рацыён багаты маюць ільвяняты

Рацыён багаты маюць ільвяняты

09.11.2017

У Мінскім заапарку гадуюцца белыя львы, падараныя Мікалаю Лукашэнку армянскім бізнесменам. Штодзень яны з’ядаюць па 10 кілаграмаў самай якаснай ялавічыны (работніцы заапарка нават загадзя выдзяляюць з мяса жылкі і тлушч…)

Ён не просты, хлопчык Коля,
Да яго — увагі шмат.
Не было, аднак, ніколі,
Каб дарыў хтось ільвянят.
Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

Віртуальныя забавы могуць мець зыход цікавы…

25.10.2017

Сёлета ўзбуджана 20 крымінальных спраў па фактах «сексуальнага шантажу» ў Інтэрнэце. Віртуальная партнёрка або партнёр завязвае знаёмства, просіць прыслаць сваё пікантнае фота, абяцаючы віртуальны секс, а потым вымагае ў небаракі грошы, пагражаючы выкласці здымкі на ўсеагульны агляд, тым лікам для жонкі ці мужа.

Усё як след было ў Міколы:
Кватэра, жонка і дзіцё,
Ён не галодны і не голы…
Хіба ж не ўдалае жыццё?