Курсы валют

Доллар США
2.1666
Евро
Российский рубль

Погода

0..2 °C

Фельетон

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

Куды падзелі ўсё-ткі ад дармаедаў сродкі?

28.09.2017

У якасці падатку «на дармаедства» бюджэт краіны атрымаў 15,6 мільёна рублёў. Прэзідэнт паабяцаў, што ўсе гэтыя сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей… «Еўрарадыё» пацікавілася, ці так гэта. Усе апытаныя кіраўнікі райвыканкамаў паведамілі, што да дзяцей грошы не дайшлі…

Улада праліла святло
На з’яву: «Дармаеды —
Для ўсёй краіны нашай зло,
З-за іх — і нашы беды.
Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

Не можа і хлапчук вясковы казу адрозніць ад каровы…

19.09.2017

«Дзеці на сяле не тое што каровы ад быка, казу ад каровы адрозніць не могуць — гэта ж катастрофа! Часам засмуцішся: божа мой, каму краіну пакінуць, каму краіну пакінуць?»

Аляксандр Лукашэнка.
Хоць смуты, войны, ліхалецці
Былі на нашае зямлі,
Але дапытлівыя дзеці
У сем’ях некалі раслі.
Уражвае спіс адказных за «міс»

Уражвае спіс адказных за «міс»

13.09.2017

Міністэрства культуры падрыхтавала інструкцыю аб правядзенні Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». А подпісы пад інструкцыяй паставілі віцэ-прэм’ер, тры губернатары, міністр адукацыі, міністр спорту, лідар БРСМ, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў, дырэктар буйнога банка, а агулам — паўтара дзясятка чыноўнікаў самага высокага рангу!

Урад у нас за ўсё ў адказе,
Важнейшых спраў ва ўрада шмат.
І лічыць хтось, ва ўсякім разе,
Што ў нас не безгаловы ўрад
Жадаюць нашыя бабулі, каб іх пачулі, прыгарнулі

Жадаюць нашыя бабулі, каб іх пачулі, прыгарнулі

05.09.2017

У Мінску 84-гадовая бабуля пазваніла ў банк і паведаміла, што збіраецца ўсіх атруціць. Да яе прыехалі спецназаўцы з аўтаматамі. Высветлілася, што бабулі проста хацелася з кім-небудзь пазносіцца: яна пачуваецца вельмі адзінока, бо дзеці і ўнукі не наведваюць…

Перапалох адбыўся ў банку,
Мазгі, як кажуць, набакір
У персанала,
Калі ўранку
Пачуў са слухаўкі банкір:
Вярнуў чужую рэч — гара зляцела з плеч

Вярнуў чужую рэч — гара зляцела з плеч

29.08.2017

Раніцай кіроўца з Полацка выявіў, што дзверца яго аўтамабіля расчыненая, а магнітолы няма. Назаўтра знайшоў на сядзенні ўкрадзеную рэч і запіску: «Прабачце, калі ласка, сябар вырваў вашу магнітолу… Ён кажа, што была незачыненай дзверка. Яшчэ раз прабачце…»

Крадуць у нас, канешне, многа,
І на руку нячыстых шмат.
Зладзеям у турму дарога,
Хай там паплача тарбахват.
А бюджэт з БРСМ узгадняюць недарэм!

А бюджэт з БРСМ узгадняюць недарэм!

22.08.2017

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая паведаміла, што, аказваецца, выкарыстанне бюджэтных сродкаў на развіццё сельскай гаспадаркі і рыбалоўства трэба ўзгадняць з… БРСМ!

Міністра сельскай гаспадаркі
Апанавала зранку злосць.
Таксама злыя, як аўчаркі,
Намеснікі.
Падстава ёсць:
Міліцыянераў — цьма. Можа, кормім іх дарма?

Міліцыянераў — цьма. Можа, кормім іх дарма?

16.08.2017

За апошні месяц пяцёра міліцыянераў Барысаўскага РУУС напісалі заявы на звальненне, аднак кіраўніцтва не спяшаецца іх падпісваць. Міліцыянеры сядзяць дома і чакаюць, пакуль іх звольняць за прагулы.

Парою гэтак «дастае»
Кагосьці служба ці работа —
Хоць воўкам вый! І пра яе
Падумаць нават неахвота,
Не той «навар» дае даляр

Не той «навар» дае даляр

08.08.2017

Беларусь прадала еўрааблігацыі на 1,4 мільярда долараў пад 7,6 працэнта гадавых. А для беларускага насельніцтва сярэдняя стаўка на валютных банкаўскіх дэпазітах складае ўсяго 2,3 працэнта…

Не гадуюць скот, не сеюць жыта,
Дзесяць год не ходзяць у калгас
Два пенсіянеры — дзед Мікіта
І прастакаваты трохі Стас.
«Уласнай» вуліцай герой незадаволены парой….

«Уласнай» вуліцай герой незадаволены парой….

01.08.2017

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у народзе называюць «турмой на Акрэсціна», бо ён знаходзіцца ў аднайменным завулку. У гэтым цэнтры адсядзелі ледзь не ўсе нашы дэмакраты, яны наракаюць на жудасныя ўмовы ўтрымання. А хто ж ён, Барыс Сямёнавіч Акрэсцін? Лётчык, Герой Савецкага Саюза, які ў 1944 годзе паўтарыў пад Мінскам подзвіг Мікалая Гастэлы….

Даём мы вуліцам і плошчам
Імёны выбітных людзей,
І іх, як кажуць, люд «палошча»,
Калі па вуліцы ідзе.
На парадзе для нас самы раз унітаз

На парадзе для нас самы раз унітаз

25.07.2017

На парадзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, завод «Керамін» правёз перад трыбунамі ўнітазы ўласнай вытворчасці…

Зранку жвава, зухавата
Да мяне зайшоў сусед.
— Для краіны, — кажа, — свята,
Дык і выпіць, пэўна, след.