Курсы валют

Доллар США
2.0501
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Фельетон

Няхай жывуць бабры і знікнуць махляры!

Няхай жывуць бабры і знікнуць махляры!

25.01.2018

У Віцебску асудзілі за махлярства 63-гадовую жанчыну. Яна падманвала бабулек, з якімі знаёмілася ў чарзе ў паліклініках. Абяцала вылечыць іх бабровым салам, брала грошы і знікала.

Не сакрэт: бітком набіты
Паліклінікі заўжды,
Бо туды, на сход нібыта,
Ходзяць бабкі і дзяды.
Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»

Паставіла мытня падножку: «Прапусцім ці жонку, ці кошку»

16.01.2018

У пункце пропуску «Весялоўка» беларускія мытнікі паставілі перад мужчынам дылему: жонку (яна не грамадзянка Беларусі) прапусцім, але кошку — не (адсутнічае ветэрынарны кантроль). У другім пункце пропуску, які знаходзіцца за сто кіламетраў, можна праехаць з кошкай, але без жонкі.

Яшчэ ў маім дзяцінстве дзесьці
Задачка ў побыце была:
Як цераз рэчку перавезці
Ваўка, капусту і казла?
Навагодняя шаткаванка

Навагодняя шаткаванка

03.01.2018

Дзед Мароз папярхнуўся…

Аб’явіла дзяўчо за вячэрай:
— Будзе шчасце ў нас
Поўнаю мерай!
Напісала я Дзеду Марозу
(Гэта ж трэба — дадумаўся розум),
Каб айфон
Падарыў мне на свята,
І не горшы,
Чым мае наш тата.
Каму — валюта, каму — пакута

Каму — валюта, каму — пакута

26.12.2017

Віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы назваў малако «нашай валютай» і параўнаў даходы ад яго вытворчасці з нафтавым бізнесам. Між іншым у большасці гаспадарак даяркі зарабляюць па 400—500 рублёў.

Навінай агарошаны народ,
Бо мы дасюль не зналі, недарэкі,
Што кормяць нас,
Прыносяць нам даход
Малочныя і нафтавыя рэкі.
Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

Усё нагамі дагары перавярнулі гандляры

06.12.2017

У аграгарадку Лукомль Чашніцкага раёна злодзей украў з сельскай крамы некалькі бутэлек таннага «чарніла», а прадаўшчыцы павесілі на яго буйную недастачу.

У вёсцы краму абакралі!
Такога не было здавён.
Зладзеі выцягнулі з крамы
Дабра
Не на адзін мільён.
Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

Чырвоныя, як ракі, у небаракаў ср…кі

29.11.2017

На відэа, змешчаным у сацыяльных сетках, жанчына-брыгадзір будаўнічага ўпраўлення №107 прадпрыемства «Гомельпрамбуд» прымушае падначаленых рабочых нахіляцца і лупцуе іх дзягай па азадках. Пры гэтым крые іх адборнымі мацюкамі.

Добра знаем мы: без дысцыпліны
Будзе ў справе поўны кавардак.
Гэта тычыць цэлае краіны,
І ў любой суполцы гэта так.
Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

Улада ў нас не гламазда, з народам жа — зусім бяда…

21.11.2017

Мясцовыя чыноўнікі запатрабавалі ў жыхаркі вёскі Эйгерды (Гродненская вобласць) Алёны Кароль, каб яна палепшыла свае жыллёвыя ўмовы, інакш, маўляў, пазбавім бацькоўскіх правоў. Жанчына адна гадуе сына-інваліда, сродкаў няма, і яна дала аб’яву аб продажы сваёй ныркі. На бяду, у адрозненне ад чыноўнікаў, адгукнуліся простыя людзі, пачалі збіраць грошы…

Нягеглы ў той жанчыны быт.
Ды ў чым яе правіна?
Расце дзіцёнак-інвалід —
Адна гадуе сына.
Рацыён багаты маюць ільвяняты

Рацыён багаты маюць ільвяняты

09.11.2017

У Мінскім заапарку гадуюцца белыя львы, падараныя Мікалаю Лукашэнку армянскім бізнесменам. Штодзень яны з’ядаюць па 10 кілаграмаў самай якаснай ялавічыны (работніцы заапарка нават загадзя выдзяляюць з мяса жылкі і тлушч…)

Ён не просты, хлопчык Коля,
Да яго — увагі шмат.
Не было, аднак, ніколі,
Каб дарыў хтось ільвянят.