Курсы валют

Доллар США
2.1666
Евро
Российский рубль

Погода

0..2 °C

Фельетон

Студэнт службоўцам нос падцёр. Ці зрэагуе пракурор?

Студэнт службоўцам нос падцёр. Ці зрэагуе пракурор?

08.05.2017

На студэнта журфака БДУ Рамана Пратасевіча ў чарговы раз была заведзена адміністрацыйная справа за тое, што ён быццам бы ўдзельнічаў у несанкцыянiраваным пікеце. На судзе студэнт даказаў, што ў гэты час ён здаваў экзамен. Тое пацвердзілі і сведкі — аднакурснікі, выкладчыкі. Суддзі давялося прызнаць невінаватасць «зламысніка».

Для тэлебачання, газет,
Дзе сродкам працы служыць слова,
Рыхтуе кадры факультэт,
Каб праўду-матку неслі ў свет,
І гэта вельмі ганарова.
Трэба думаць галавой, як не збэсціць імідж свой

Трэба думаць галавой, як не збэсціць імідж свой

02.05.2017

7-гадовы хлопчык з’еў у сталічным гіпермаркеце булачку за 90 капеек. У міліцыі завялі справу за «дробны крадзеж».

Мусіць, там, у краме знанай,
Пах прывабіў хлапчука,
І да булачкі духмянай
Пацягнулася рука.

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

Як загадаў бы кіраўнік, стварылі б вечны рухавік

24.04.2017

Прэзідэнт падзяліўся сваім патаенным жаданнем: «Хачу, каб нашы вучоныя вынайшлі якуюсьці новую крыніцу энергіі, каб мы на каленях не поўзалі нават перад нашымі братамі, выпрошваючы тону нафты або кубаметр газу».

Я быў упэўнены дагэтуль,
Што наш любімы кіраўнік,
На радасць нам,
На зайздрасць свету,
Калі не Бог, дык чараўнік.

Цяпер на славу, скажам прама, наменклатура ў выканкама

Цяпер на славу, скажам прама, наменклатура ў выканкама

15.04.2017

Клецкі райвыканкам забараніў прыём і звальненне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый без пісьмовага ўзгаднення з выканкамам. За невыкананне гэтага патрабавання кіраўніка могуць нават звольніць.

Вядома ўсім, што пастуху
Жывецца вельмі ўлежна ўлетку:
І льга яму паспаць крыху,
І можна пачытаць газетку.
Кожны будзе заняты, толькі трэба лапаты

Кожны будзе заняты, толькі трэба лапаты

11.04.2017

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да 1 мая працаўладкаваць усіх беспрацоўных. «Трэба вызначыць месцы, куды людзі павінны прыйсці па работу, стварыць брыгады, групы, якія будуць лес саджаць, платы будаваць, фарбаваць, прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і г.д. Мы зоймем усіх людзей», — заявіў прэзідэнт.

Бацька даў чынам наказ,
Зыркнуўшы варожа:
— Беспрацоўных шэрых мас
Сёння быць не можа.
Як палюбоўнік — дармаед, пакінь службовы кабінет!

Як палюбоўнік — дармаед, пакінь службовы кабінет!

06.04.2017

Аляксандр Лукашэнка выказаўся на адрас чыноўнікаў і «іншых значных у краіне асоб»: «Працаўладкуйце, калі ласка, сваіх жонак, мужоў, палюбоўніц і палюбоўнікаў, родных і блізкіх. Тых, хто павінны і можа працаваць. Калі жонка ці палюбоўніца хворая, ну што ж, будзем лячыць… Палкоўнік Шпягун (начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта. — А.Н.) павінны ўзяць гэтае пытанне пад асабісты кантроль і мне далажыць…»

Старшыня райвыканкама,
Хоць цынічным вельмі быў,
Без ахвоты, скажам прама,
Азадачваў свой актыў.
Хоць рэклама — ад спявачкі, не дастане люд заначкі

Хоць рэклама — ад спявачкі, не дастане люд заначкі

28.03.2017

Падчас прэзентацыі беларускіх «брыльянтаў», якія «па сваіх характарыстыках і ўласцівасцях не адрозніваюцца ад прыродных», спявачка Ірына Дарафеева ў якасці рэкламы паказала тыя «брыльянты», як кажуць, на сабе.

Калі грошай вельмі мала
У дзяржаўнае казне,
Калі вельмі цяжка стала
Іх шукаць на старане,
Працуем, як валы. Чаму ж даход малы?

Працуем, як валы. Чаму ж даход малы?

21.03.2017

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, сярэдні беларус штогод праводзіць на рабоце больш гадзін, чым жыхар Германіі, Вялікабрытаніі і нават ЗША. Калі мы так многа працуем, дык чаму так дрэнна жывём?

Работа годная ў Ягора —
Для нас дамы будуе ён
І не адзін аб’ект агораў,
Бо ўжо даўно не маладзён.

Каб добрым быў душэўны стан, на выбарах не ўводзь у зман

Каб добрым быў душэўны стан, на выбарах не ўводзь у зман

14.03.2017

Суд Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці аштрафаваў актывістку АГП Алену Луцковіч «за хуліганства». Яна праводзіла апытанне сярод мясцовых жыхароў: наколькі сумленныя і справядлівыя выбары ў Беларусі? А ў суд звярнуліся райвыканкамаўскія чыноўнікі, у якіх з-за зададзенага пытання «быў парушаны эмацыйны спакой, што паўплывала на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці».

У нас народ добразычлівы —
Пра гэта ведаюць усе.
«Души прекрасные порывы»
Для іншых кожны з нас нясе.

Мы пазбавімся, вядома, ад пахмельнага сіндрома!

Мы пазбавімся, вядома, ад пахмельнага сіндрома!

07.03.2017

Размаўляючы з журналістамі, прэзідэнт паведаміў, што ў яго ёсць гарэлка, якой няма нідзе ў свеце: «Колькі б яе ні выпіў, п’яным будзеш, а раніцай галава светлая. Толькі я магу падарыць — бутэльку, або скрыню, або паўпрычэпа…»

Лічы, што чалавек — калека,
Як ён уранку з пахмяла,
Аднак рука чыясьці «лекаў»
Сто грам яму не наліла