Курсы валют

Доллар США
2.0022
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Лица

Рэквіем памяці

Image 6438

Грошы за гэты канцэрт пойдуць на помнік цудоўнаму чалавеку Міхалу Анемпадыставу, які сышоў у лепшы свет 24 студзеня 2018 года. Канцэрт адбудзецца 15 сакавіка ў клубе «Бруге» (пр.Партызанскі, 6а. Пачатак а 19.0) напярэдадні дня народзінаў Міхала, якому 16 сакавіка споўнілася бы 54 гады.

Энцыклапедыі ведаюць яго, як мастака, дызайнера, паэта, культуролага, мастацтвазнаўцу.

Image 6439

Песні на вершы Міхала Анемпадыстава выканаюць Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, КасяКамоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Таксама чакаецца выступленне музыкаў пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віяланчэлісткі Юліі Глушыцкай. Весці імпрэзу будзе Аляксандр Памідораў. Ладзіць канцэрт партал TuzinFM.by. Афішу мерапрыемства зрабіла жонка паэта Алена Дашкевіч.

Квіткі можна набыць на Bezkassira.by

Даведкі: +375 29 687-20-93.

Loading...

Добавить комментарий