Курсы валют

Доллар США
2.0788
Евро
Российский рубль

Погода

13..15 °C

Лица

«Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнка»

Зінаіда Бандарэнка

Працягваецца збор сродкаў на кніжку з невядомымі фактамі з жыцця дыктаркі Зінаіды Бандарэнка

Аляксандр Тамковіч:

Цяжка праверыць, што самай прыгожай беларускай тэлевядоўцы мінулага стагоддзя Зінаідзе Аляксандраўне Бандарэнка ў наступным годзе — 80 гадоў. Натуральна, кніга расказвае пра яе жыццё. У тым ліку і пра малавядомыя яго старонкі.

Напрыклад, пра тое, што ў юнацтве яна скончыла медвучэльню, але акушэркай ні воднага дня не працавала, бо зрабіла другі жыццёвы выбар…

Менавіта пра жыццёвыя выбары З.А. Бандарэнка і будзе гэтая кніга, якую плануецца ўпрыгожыць некалькі сотнямі фатаграфій.

Глеб Лабадзенка:

Аляксандр Тамковіч рыхтуе да выдання кнігу жыцця Зінаіды Бандарэнкі. спадарыня Зінаіда — народная артыстка Беларусі, легенда нашай культуры. Заклікаю ўсіх падтрымаць гэтае выданне!

«Я не буду раскрываць усе сакрэты тэксту. Скажу толькі, што некаторыя гісторыі, расказаныя мне Зінаідай Аляксандраўнай цалкам адпавядаюць густам аматараў дэтэктываў, меладрамаў, трагедый, камедый і г.д. Сюжэты часам былі такімі крутымі і нечаканымі, што пазайздросцілі б стваральнікі ўсякіх «Санта-Барбар», — распавядае пра кнігу журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч.

Image 6833

Збор сродкаў на выданне ўнікальнай кнігі абвешчаны на платформе «Талака».

Падтрымаць праект

Loading...

Добавить комментарий