Курсы валют

Доллар США
2.4243
Евро
Российский рубль

Погода

20..22 °C

Лица

Святло барацьбы

Image 7828

На папулярнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў», якую ўжо не першы год паспяхова прэзентуе праваабарончы цэнтр «Вясна», адкрылася выстава славутага мастака Аляксея Марачкіна, чый творчы псеўданім апошнім часам не менш вядомы за сапраўднае прозвішча — Алесь Мара.

Выстава носіць назву «Зацьменне» і цалкам прысвечаная апошнім падзеям у нашай краіне. Аднак усе выступоўцы казалі не толькі пра гэта. Не менш цікавіў жыццёвы світанак самога славутага мастака, якому 30 сакавіка споўніцца 80 гадоў.

Шчыра жадаем моцнага здароўя і з задавальненнем канстатуем, што гэта менавіта той выпадак, калі любыя гучныя словы не выглядаюць занадта пафаснымі, бо Аляксей Антонавіч сапраўды лепшы.

Image 7830

Image 7829

На імпрэзе вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі згадаў, як на 100-годдзе Леніна Алесь Мара намаляваў карціну «Смаленне чорнага вепрука», а аўтар гэтых радкоў дадаў адказ мастака на крытычныя заўвагі партыйных бонзаў. Маўляў, «вождь» пралетарыяту таксама любіў паесці сала»…

Хто ведае пра тыя часы не з вуснаў сучасных прапагандыстаў, пацвердзіць, што падобнае тады мог сказаць толькі вельмі смелы чалавек. А тое, што адказ у шмат каго вызывае добрыя ўсмешкі, гаворыць пра яго незвычайнае пачуццё гумару.

Назва «Зацьменне» даволі красамоўна гаворыць пра накірунак і змест выставы, аднак, якімі сумнымі нi былі б карціны майстра, ад іх ідзе святло самога мастака. Святло барацьбы, якая заўсёды пераможа цемру любой «стабільнасці»…

Александр Томкович

Фото с сайта Spring96.org

Читайте также:

40 лет «стабильности», чтобы приблизиться к Европе

Недовольство, как признак стабильности

Принуждение к интеграции

«…Деньги бюджетные, а не общественные..»

Добавить комментарий