Курсы валют

Доллар США
2.444
Евро
Российский рубль

Погода

18..20 °C

Социум

Мятла новая, а мяце па-стараму

Image 7989

З нядаўняга часу ў нашым добрым Чэрыкаве сталі адключаць на ноч вулічнае і дваравое асьвятленьне з 23 гадзін. Між іншым, і ўключаюць яго, калі на двары ўжо вочы сьлепіць цемра. І калі жыхар горада крыху дзе затрымаўся, то прыходзіцца дабірацца дадому амаль навобмацак.

Па маім назіраньням, гэтая падзея саўпадае з прызначэньнем новага кіраўніка Чэрыкаўскім райнам Аляксандры Міхеенкі.

У 2005 годзе да нас прыбыў кіраваць нашай мясцовасьцю Мікалай Кадаценка. «Круты парень», «пальцы веярам»! Шмат наламаў дроў. Хацеў, каб міліцыянты аддавалі яму чэсць. Адным словам, стаў «руліць» па-заліхвацку. Па ягонаму загаду горад сталі астаўляць на ноч у поўнай цемры з 23 гадзін. Прыйшлося па гэтаму пытаньню ісьці на прыём да старшыні абласнога камітэта дзяржаўнага катролю Ліліі Чыгір.

З таго часу вось ужо пятнаццаць год праблем з асьвятленьнем вуліц і двароў не існавала. І вось, здавалася б, толькі пачалі добра жыць, а тутацькі — бац і… «трусы парваліся». Прыязджае новы кіраўнік раёна, і праблема з асьвятленьнем горада вяртаецца ў знаёмае нам рэчышча: райцэнтр зноў у начны час ахутала цемра.

А дзе ж нашы дэпутаты, якія жывуць, працуюць тут, ведаюць і адчуваюць сітуацыю на сваёй скуры? Каму, як не ім, сказаць новай вертыкальшчыцы, што адключаць асьвятленьне ў горадзе ў нашай абстаноўцы абсалютна недапушчальна! Не трэба забываць, што ў нас радыяцыйная зона (а радыяцыю яшчэ ніхто не адмяняў!), і ў дадатак дабавілася яшчэ вераломная «карона». Двор забіты легкавым аўтатранспартам (майго аўто, між іншым, на тэрыторыі няма, не пра сябе пякуся). Ці мала што можа здарыцца ў дварах уноч?! Могуць быць непрадказальныя нечаканасьці. Выратавальнікі, медыкі павінны будуць шукаць, дапамагаць пацярпелым, прымяняць нейкія дзеяньні ў час надзвычайнага здарэньня ў поўнай цемры?

Яшчэ раз узьнікае пытаньне: дзе тыя дэпутаты, якім людзі даверылі абараняць свае інтарэсы?

Ці трэба над людзьмі праводзіць эксперыменты? Тут і без эксперыментаў ад аднаго віруса гне чалавека ў казіны рог. А калі яшчэ паглядзіш у вакно пасьля дваццаці трох гадзін — жах скоўвае душу, панурае становішча акутвае ўсё цела. Відовішча за цёмным шклом вакна, як у дарэвалюцыйнай вёсцы. Мо, у нашых кіраўнікоў раёна і разуменьне дарэвалюцыйнае? Пры такой «рулёжцы» хутка і ваўкі завыюць на вуліцах горада.

Дарэчы, у дзясятку папаў. Нядаўна раніцою мой сябра Мікалай Царкоў выйшаў на ганак. Глядзіць, а па двары лань бегае. Прыйшлося вызываць работнікаў МНЗ. Добра, што хоць не мядзьведзь гаспадарыў на падворках. Але пры такой цемры можа заблукаць і касалапы сябра!

Ёсьць жа сацыяльныя стандарты. І іх неабходна выконваць. Ці гэтыя самыя стандарты паклалі пад сукно? А мо, зусім іх адмянілі?! Ціхенька! Каб народ нават і не чуў!

Звычайна кажуць, што новая мятла мяце па-новаму. а тутацькі — вяртаньне ў састарэлае!

Сямён Панізоўцаў, г. Чэрыкаў

Добавить комментарий