Курсы валют

Доллар США
2.062
Евро
Российский рубль

Погода

19..21 °C

Социум

Перамагчы можа толькі адзін

Image 7108

Вечарыны памяці знакамітага палітыка і першага чэскага прэзідэнта Вацлава Гавела ў беларускай сталіцы традыцыйна праводзяцца з 2012 года. Пра гэта ў сваім выступе на адпаведнай імпрэзе нагадаў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Таксама традыцыйна арганізатарам усіх папярэдніх вечарын быў менавіта Рух «За Свабоду». У гэтым годзе да іх далучыліся праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Юрый Губарэвіч прывёў шмат цікавых паралеляў паміж Беларуссю і Чэхіяй і выказаў упэўненасць: у будучым з’явіцца вуліца імя Вацлава Гавела, што, па майму разуменню, вельмі пажадана, але занадта аптымістычна.

І справа не толькі ў тым, што пакуль у беларускай сталіцы няма нават вуліцы імя Васіля Быкава. Галоўнае, на мой погляд, тое, што сёння мы не можам пахваліцца другой паралеллю беларуска-чэскіх лёсаў. Пра яе слушна нагадаў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі. «Вопыт Гавела паказвае, што калі нехта і мае шанец, то гэта павінны быць адзін чалавек, прадстаўнік аб’яднанай апазіцыі».

Магчыма, высновы аўтара нататкі камусьці пакажуцца даволі спрэчнымі, аднак я лічу, што асноўную прычыну, чаму гэта пакуль не адбылося, на імпрэзе назваў пасол Чэхіі ў Беларусі Томаш Перніцкі: «Вацлаў Гавел быў не толькі вялікім палітыкам, але і вялікім чалавекам».

На жаль, гэтых якасцяў беларускім апазіцыйным палітыкам сёння і бракуе. Надта шмат сярод іх тых, хто лічаць сябе «вялікімі»…

Аляксандр Тамковіч

Фото ПЦ "Весна"

Читайте также:

«Ключи от решения российско-украинского конфликта находятся в Москве»

Тадеуш Кондрусевич: «Государство и церковь — две автономные единицы. Но есть один пункт, который нас объединяет, — Человек»

Дивная стабильность и хорошая новость

Шчаслівы нумар сем

Добавить комментарий