Курсы валют

Доллар США
2.0944
Евро
Российский рубль

Погода

14..16 °C

Социум

З пошты. «Каб плаціць за ЖКГ, як у Еўропе, трэба атрымоўваць еўрапейскую пенсію»

pens

Беларускія ўлады ўжо даўно нам тлумачаць, што Еўропа патрабуе, каб грамадзяне Беларусі аплачвалі паслугі ЖКГ на 100%. Даволі дзіўна! Наогул, якая справа Еўропе, колькі мы плацім за гэтыя паслугі? Можа, хай бы Еўропа запатрабавала, каб нам плацілі такую ж пенсію, як плацяць яны?

А наогул, я згодзен аплачваць паслугі ЖКГ на 100% і нават штомесячна адлічваць па 50 еўра на лячэнне бедных дзетак, якіх амаль штодня паказваюць па тэлевізары і да якіх дзяржаве няма ніякай справы. Больш таго, я нават праезд буду аплачваць 100% кошту, калі мне будуць плаціць пенсію 900 еўра штомесячна, як у Еўропе. Але, на жаль, плацяць ветэрану працы 160 еўра. Так што нашым уладам трэба забыцца на гэту мару. А калі вельмі хочацца, то 100% паслуг ЖКГ хай аплачваюць тыя, у каго заробак ад 1500 рублёў і вышэй, а такіх у Беларусі хапае. Вось тады падрасце наша эканоміка.

І наогул, усе добрыя людзі лічаць, што дабрабыт нацыі выяўляецца не сярэднімі заробкамі і пенсіямі, а мінімальнымі. Бо заробак многіх і вельмі многіх складае 350—400 рублёў штомесячна, а старшыні райвыканкама, мабыць, 3000 рублёў ці больш, а ў сярэднім гэта складае па 1700 рублёў.

Да таго ж увесь час нам даводзяць, што залаты запас Беларусі зноў павялічыўся. Гэта значыць, сродкі ў Беларусі ёсць, але частка нашага насельніцтва даведзена амаль да галечы.

А паколькі сродкі ёсць, то, можа, ўжо пара спыніць славянскія базары, безліч спартыўных мерапрыемстваў, парады, фэсты і так званыя шоу, якіх безліч у Беларусі, і вярнуць нам, старым, уклады, як даўно абяцаў кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, але чамусьці не спяшаецца выконваць абяцанае. Мабыць, чакае, калі мы ўсе вымрэм, і тады нічога нікому вяртаць не прыйдзецца. Гэтае чаканне дарэмнае, бо мы і з таго свету будзем патрабаваць выканаць абяцанае.

Мяне вельмі здзіўляе, што пенсія цялятніцы ў калгасе крыху больш за 200 рублёў. А яна на працягу многіх дзесяцігоддзяў тройчы на дзень, круглы год, у мароз і ў спёку хадзіла гадаваць тых бедных цялятак, хоць каменні з неба хай сыплюцца, а цяляткі хочуць есці.

А беларускія чыноўнікі ў пагонах і без сядзелі ў чыстых кабінетах, каталіся на службовых аўто, мелі шыкоўныя кватэры і катэджы, вялізныя аплаты з усякімі надбаўкамі, маюць цяпер пенсіі ў 10 разоў большыя, чым цялятніца альбо пастух.

Вось дык так!

Пастаянны чытач, г. Ліда

Loading...

Добавить комментарий