Курсы валют

Доллар США
1.9968
Евро
Российский рубль

Погода

-1..1 °C

Пункт гледжання

Шулерскія сакрэты

Шулерскія сакрэты

20.11.2015

У народзе кажуць: «Няма нічога тайнага, каб не стала яўным». Але пакуль справядлівае дзеянне адбудзецца, людзі застаюцца ў няведанні, а шулеры ва ўладзе, прыкрытыя сакрэтнасцю, спецыяльна імі прыдуманай, жывуць сабе прыпяваючы, не схопленыя за руку і своечасова не пакараныя. 

Канкрэтны чалавек

Канкрэтны чалавек

13.11.2015

Шматгадовая звычка не гаварыць пра самае істотнае для жыццядзейнасці краіны, абыходзіць актуальныя, суперважныя, але непрыемныя праблемы нарадзілася на досвітку савецкай улады і захоўваецца ў суверэннай Беларусі. Яна выступае адной з галоўных перашкод на шляху да самаўдасканалення грамадства. 

Гадаванцы зла

Гадаванцы зла

05.11.2015

Дзень памяці ахвяр сталінізму яшчэ раз напомніў, што я жыву ў дзяржаве неспасціжнага абсурду і зла. На Кальварыйскіх могілках, дзе ў крывавыя гады расстраляных «ворагаў народа» закапвалі ў дол уначы, цішком, хаваючы злачынствы, людзей з нацыянальным сцягам, з вянкамі і жалобнымі свечкамі сустрэлі прадстаўнікі спецслужбаў, трымаючы «наперавес» відэакамеры.

У Беларусь — на спектакль!

У Беларусь — на спектакль!

30.10.2015

На нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі была рэкордная колькасць назіральнікаў як з СНД, так і з Захаду. Краіну наведала шмат палітолагаў, журналістаў. Здзіўляе, што такая цікавасць выявілася тады, калі закаранелы аўтарытарызм канчаткова знішчыў палітычную канкурэнтнасць. 

Разбалансаванасць

Разбалансаванасць

22.10.2015

Чарговыя прэзідэнцкія выбары, якія сталі адміністратыўнай імітацыяй, бо ў тутэйшых умовах правесці сапраўднае народнае волевыяўленне немагчыма, паказваюць, што наша грамадства хранічна хварэе. Тое, што адбываецца ў Беларусі на працягу апошніх дваццаці гадоў, патрабуе глыбокага аналізу і сур’ёзнага абмеркавання. 

На нашай вуліцы — свята

На нашай вуліцы — свята

13.10.2015

Даўно на душы не было светла і радасна, як цяпер. У аўтарытарнай Беларусі многія святы, у якіх фальшывая аснова, для мяне не маюць значэння. Веру, што праўда некалі пераможа і расставіць усё па сваіх месцах, а пакуль што ўзрушанасць прыносяць выдатныя падзеі. Прысуджэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч — гэта сапраўднае свята душы.

Мандраж

Мандраж

13.10.2015

На працягу гісторыі чалавецтва ні ў адной краіне планеты, мабыць, не было такога ажыятажу на прэзідэнцкіх выбарах, як цяпер у Беларусі. Улада то пагражае народу вайной і галечай, «если вы не придете и не проголосуете», то абяцае, што «каждый голос будет услышан, каждое мнение учтено».

Выконваючы даручэнні

Выконваючы даручэнні

08.10.2015

Дыскусія пра тое, што дае лепшы вынік: праца рабоў або ініцыятыўная дзейнасць свабодных людзей, даўно скончылася на карысць апошняй, але прыгон у розных формах яшчэ часта ўваскрасае. 

Ворагі знойдзены

Ворагі знойдзены

08.10.2015

Апошнім часам тутэйшая прапаганда шукае вінаватых у рэвалюцыйных узрушэннях і войнах, якія адбываюцца на планеце. На яе думку, ворагамі міру і спакою сталі ЗША і іх саюзнікі, якія пад выглядам змагання за свабоды і правы чалавека ўмешваюцца ва ўнутраныя справы суверэнных краін.

Самаліквідацыя

Самаліквідацыя

29.09.2015

Новы навучальны год, які пачаўся радаснай гаманою ў школах, гімназіях, ліцэях, ВНУ, успрымаецца жыхарамі краіны як свята. Гледзячы на дзяцей і моладзь, весялей, цяплей жыць старэйшым пакаленням. Але ў душы не прападае пачуццё сіратлівасці. У людскім віры амаль не гучыць родная мова.