Курсы валют

Доллар США
2.0494
Евро
Российский рубль

Погода

9..11 °C

Пункт гледжання

Сіла незалежнасці

Сіла незалежнасці

26.01.2017

Пра сілу і магчымасці беларускай незалежнасці даводзілася дыскутаваць у 60-х гадах мінулага стагоддзя з песімістамі ў студэнцкім інтэрнаце. Памятаю таксама хвалюючыя гаворкі са старэйшымі сябрамі, выдатнымі айчыннымі літаратарамі В. Быкавым, У. Караткевічам, П. Панчанкам, Г. Бураўкіным. Але пасля распаду СССР народнага абмеркавання важнай тэмы, выпрацоўкі стратэгіі развіцця краіны і нацыі так і не адбылося. Жывем нашармака.

Шантаж

Шантаж

20.01.2017

Заняпад маралі, якім пазначана ХХІ стагоддзе, прыкметна дэфармуе ўсе сферы жыццядзейнасці чалавецтва. З асаблівай выразнасцю гэта бачна на прыкладзе краін з аўтарытарнымі рэжымамі. Тут у арсенале спосабаў, якімі дасягаюцца прагматычныя мэты, трывала прыпісаліся хлусня, фальсіфікацыі, падтасоўкі і шантаж.

Змарнаваны час

Змарнаваны час

12.01.2017

Сустрэча Новага года — гэта не толькі застолле з шампанскім і шчодрымі закускамі, спажыванне пустых тэлевізійных забаў, бяссонная ноч пад грукат петардаў і сполахі ракет. Свята дае і штуршок да роздуму. Радасная мітусня хутка мінае, а застарэлыя праблемы застаюцца, змушаюць думаць пра будучыню.

Ахвяры падмены

Ахвяры падмены

03.01.2017

Падмена, пра якую пойдзе гаворка, адбылася ў 90-х гадах ХХ стагоддзя. Прэзідэнцкая рэспубліка на нашых вачах імкліва спаўзла да дыктатуры. Ёсць палітолагі, што спрабуюць аспрэчыць гэты факт, прыводзячы вызначальныя асаблівасці такога праўлення, якіх у беларускім варыянце нібыта яшчэ няма. Але канкрэтыка рэчаіснасці ўшчэнт разбівае тэарэтычную дэмагогію. 

Вочы Максіма

Вочы Максіма

26.12.2016

У дні святкавання 125-годдзя класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адчуваў, як душа разрываецца ад адначасовых радасці і гаркоты. Хораша было ўсведамляць, што мы маем непаўторнага, геніяльнага паэта, а сумаваў, бо наш народ дагэтуль яшчэ не пачуў і не зразумеў яго творчасці.

Пластылінавы народ

Пластылінавы народ

16.12.2016

Заўсёды з захапленнем сачыў, як вынаходліва, творча працуе з пластылінам унук Францішак. Уражвала ўменне перадаваць у складаных архітэктурных сюжэтах самыя дробныя дэталі, а яшчэ выцягваць з падатлівага матэрыялу каларытныя чалавечыя абліччы, з якіх выразна чытаецца натура персанажа. 

Кішэнная ўлада

Кішэнная ўлада

08.12.2016

Кожны ўзурпатар любіць паўтараць, што ўлада ляжала ў брудзе нічыйная, нікому не патрэбная, а ён зрабіў гераічны ўчынак, падабраў яе і выкарыстаў на службу народу. Гэта цынічная хлусня. Адыёзным асобам бунтуе кроў нацэленасць на крэсла высокага начальніка, і яна рана ці позна скандальна выяўляецца.

Язда без тармазоў

Язда без тармазоў

03.12.2016

Аўтарытарную краіну можна параўнаць з саставам з запоўненымі людзьмі вагонамі, якія прычэплены да лакаматыву, пазбаўленага тармазоў. Ён рухаецца бескантрольна, набірае шалёны разгон, што абавязкова скончыцца катастрофай, але пасажырам спыніць яго або саскочыць самім — цяжка. 

Тры лічбы

Тры лічбы

28.11.2016

Нядаўна ў незалежных СМІ адначасова былі апублікаваны тры лічбы, якія прымушаюць задумацца над тым, у якой краіне мы жывем? Паводле звестак ААН, у Беларусі, якой правіцель пахваляецца як востравам спакою ў свеце, на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 5,1 забойстваў у год, 306 зняволеных у турмах і 1442 міліцыянеры. 

Забівакі

Забівакі

19.11.2016

На абсягах Беларусі, дзе ў апошнюю вайну доўга стаяў фронт, калі войскі пайшлі на захад і сціхлі выбухі снарадаў, мін, кулямётныя і аўтаматныя чэргі, развялося шмат ваўкоў. Яны акупіравалі пакінутыя салдатамі акопы і траншэі, якія хутка зарасталі быллём, нават не баяліся нападаць на людзей.