АДЗІН НАРОД PDF Печать E-mail
26.07.2010 09:01

Zakonnikov-columnГістарычная дарога любога народа гэта крыжовы шлях. Дзяржаўнасць, суверэннасць аплочваюцца стратай у вызваленчых войнах лепшых сыноў і дачок. З набыццём незалежнасці выпрабаванні не спыняюцца. Асабліва гэта тычыцца невялікіх народаў. Трэба абараняць дзяржаву ад больш магутных суседзяў, гартаваць нацыянальны дух, выхоўваць пачуццё ўнутранай свабоды кожнага грамадзяніна.

Нашы продкі прыклалі гераічныя намаганні, каб займець сваю дзяржаву. Распад у канцы ХХ стагоддзя СССР дазволіў мірным шляхам канчаткова замацаваць зробленае імі. Аднак тое, што аформлена юрыдычна, трэба яшчэ напоўніць канкрэтным зместам. На жаль, сучаснае насельніцтва Беларусі, свядомасць якога дэфармавана, не ўяўляе сабой народ у сапраўдным значэнні гэтага слова, не ўсведамляе складаную задачу, што ўскладзена на яго плечы гісторыяй. Значная частка моладзі, якая гадуецца пры аўтарытарызме, таксама хварэе на нацыянальны нігілізм.

Будаўніцтва незалежнай дзяржавы патрабуе Адраджэння, радыкальнага павароту грамадзян да сваёй гісторыі, культуры і роднай мовы. Такі этап перажылі ўсе еўрапейскія народы. У нас жа нічога не робіцца. Наадварот, ідзе вайна з нацыянальнай спадчынай. Па прыхамаці аднаго чалавека, для якога асабістая ўлада стала галоўнай мэтай жыцця, Беларусь то выступае «спасительницей славянской цивилизации», то гуляе ў «союзное государство», то «сидит в окопах», каб абараняць ад некага Расію, то сама ваюе з ёй.

У савецкі час прамоўніцкія «пярліны» пастаянна «на-гара» выдаваў «наш дорогой и любимый Л. И. Брежнев». Вось адна: «Как-то сложилось таким образом, что нами принято решение провести Олимпиаду». Забаўна слухаць і сучасных беларускіх і расійскіх «цыцэронаў». Чаго толькі не нагаварылі яны! Самым улюбёным у іх стаў выраз «один народ», пад які з боку афіцыйнага Мінска падведзены «навуковы» грунт: «Белорусы, русские для меня — это люди абсолютно похожие, это просто неразличимые, наверное, даже на генном уровне существа»; «Белорусы — это русские, только со знаком качества».

Антынавуковыя фармулёўкі палітыкаў нараджаюць уедлівае пытанне: калі мы — «один народ», то які: рускі або беларускі? Сумніўна, што прэзідэнт РФ Д. Мядзведзеў і прэм’ер-міністр У. Пуцін, эксплуатуючы ў карыслівых мэтах гэты выраз, хочуць быць беларусамі. Значыць, народ — рускі, бо заўсёды большы паглынае меншага? А яшчэ: навошта аднаму народу два прэзідэнты, два ўрады? Выходзіць, што нехта сячэ галіну, на якой доўга і ўтульна сядзіць?

Нашы продкі, пачынаючы з утварэння Полацкага княства, якое было «найбольш самастойнай палітычнай адзінкай Старажытнай Русі», а потым у складзе Вялікага княства Літоўскага пастаянна вялі войны з Масковіяй. Але не будзем уцягваць даўнюю гісторыю ў наш дзень. Абыдземся тым, што маем.

Ніякага «одного народа» на тэрыторыі сучасных Беларусі і Расіі няма і быць не можа. А Расійская Федэрацыя наогул складаецца з дзесяткаў вялікіх і малых народаў, у якіх адрозныя менталітэты, рэлігіі, традыцыі, звычаі і г. д.

У адрозненне ад палітыкаў, у якіх усё завязана на выгадзе, якія сёння могуць цалавацца, а заўтра расплявацца, звычайныя людзі бачаць праблему «одного народа» інакш. Напрыклад, я адношуся да суседзяў з павагай, маю сярод украінцаў і расіян такіх сяброў, з якімі не варагаваў і не буду «пры любым надвор’і».

Тым не менш, не бачыць розніцы паміж беларусамі, украінцамі і рускімі можа толькі касмічны прышэлец. Мы — розныя па мове, па менталітэту, па душэўных якасцях. Вось што піша пра суайчыннікаў Ю. Дружнікаў у рамане «Первый день оставшейся жизни»: «Загадочная русская душа: самая последовательная в своей нелепости, самая целеустремленная, хотя понятия не имеет, где цель, самая преданная тому, чего никогда не было или давно нет. Приходил для России первый нормальный день, но она его не замечала и каждый раз оказывалась к оставшейся жизни не готова, не в силах отказаться от фетишей, от вековых мифов, от вождей на стенах и в бронзе, от звезд в бриллиантах, прикрывающих нищету». Праўда, цікавае назіранне? Як на маю думку, дык і справядлівае.

Другі папулярны літаратар Д. Быкаў не менш глыбока асэнсоўвае сутнасць краіны і грамадства: «Только Россия так способна сочетать свободу и диктатуру, как сочетает болото воду и сушу. /…/ Русское общественное устройство таково, что любая попытка поступательного развития немедленно приходит в противоречие с государственным устройством (читай: с экосистемой болота) и приводит к социальному взрыву, в результате которого в упрощенном виде устанавливается статус-кво».

Прывёў цытаты не для таго, каб пакрыўдзіць расіян. Расія мае велізарныя прыродныя рэсурсы і магутны чалавечы патэнцыял. Ён можа раскрыцца, але толькі тады, калі адкінецца спрадвечная імперская ідэя, спыніцца нарастанне аўтарытарызму, калі грамадства зверне ўвагу на ўнутраныя патрэбы. Дарэчы, расіяне больш актыўныя, чым ушчэнт задаўленыя беларусы.

Прапаную заўвагу перагоншчыка легкавых аўтамашын, вычытаную ў расійскай перыёдыцы: «Белорусы здорово донимали. То ли жадные, то ли бедные. Пару ящиков баночного пива с собой из Штутгарта брал, оно у нас тогда редкостью было. До дома довозить не удавалось, каждый гаишник тормозил: дай хоть что-нибудь! Давал пиво». А расіянка-турыстка, незадаволеная беларускім «сервісам», занатавала ў студзені 2010 года ў дзённіку: «Ужин в «ресторане». Затем ожидание поезда, во время которого мы окончательно убедились в том, что русских не любят и здесь». Вось табе і «один народ»!

«Советский энциклопедический словарь» дае такое азначэнне: «В СССР в результате социалистических преобразований сложилась новая историческая общность — советский народ». 70 гадоў яно не сыходзіла са старонак друку, грымела па радыё і тэлебачанні. А цяпер нібыта савецкага народа не стала, пра яго — ні слова. Але ж ён нікуды не дзеўся!

«Один народ», пра які талдычуць палітыкі, — гэта так званыя «совки», якіх шмат у Беларусі і Расіі. На савецкую «інтэрнацыянальнасць» лёг пласт прымітыўнай аўтарытарнай ідэалогіі. У выніку маем грымучую сумесь, якой не дакажа і славуты «кактэйль Молатава». Недалёка ад такога кантынгенту стаіць моцна замбіраваная, прагматычная моладзь «новага разліву».

Нахабная палітыка спрабуе цяпер нават добрыя адносіны паміж народамі перавярнуць у нянавісць. Кругавая парука цынічных чыноўнікаў, сілавікоў намёртва скоўвае волю многіх людзей, якія прымаюць хлусню, глупства, якія могуць адначасова «яднацца і ваяваць».

Па віне «одного народа», дакладней старых і новых «совков», якія глядзяць у рот харызматычным «вождям», астатнім разумным, талковым беларусам і расіянам даводзіцца цялёпкацца ў жабрачым таталітарным балоце. А яны, як кожны нармальны чалавек, хочуць жыць забяспечана і свабодна.

Заўважу яшчэ, што свабода выяўляе сілу, бо дае роўныя магчымасці ўсім — сваім прыхільнікам і непрыяцелям. А дыктатура або аўтарытарызм пастаянна дэманструюць слабасць, бо баяцца народа і тым самым падкопваюцца пад саміх сябе.

Ад рэдакцыі: кнігі Сяргея Законнікава «Насустрач» (публіцыстыка, эсэ) і «Дол» (вершы і паэмы) ёсць у кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, д. 72), у офісах БНФ (пр. Машэрава, д. 8), ТБМ (вул. Румянцава, д. 13).

Обновлено 01.08.2010 17:15
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов