ЦВЁРДА СТАЯЦЬ НА ЗЯМЛІ PDF Печать E-mail
22.08.2010 20:50

Zakonnikov-columnУрбанізацыя, якая пасля другой сусветнай вайны набыла ў СССР паскораныя тэмпы, карэнным чынам паўплывала на лёс беларускіх паселішчаў. Там, дзе ствараліся буйныя прадпрыемствы агульнадзяржаўнага значэння, значна павялічвалася населенасць, больш хутка выбудоўвалася гарадская, жыллёва-сацыяльная гаспадарка.

Пра бурны рост сталіцы, адукацыйны, культурны, палітычны ўзровень і менталітэт яе жыхароў гаворка была. Што тычыцца абласных цэнтраў і буйных гарадоў, то яны развіваліся марудней, але ў плане архітэктурнай забудовы, стварэння інфраструктуры, павелічэння колькасці насельнікаў практычна капіравалі Мінск. Хоць, безумоўна, кожны з іх меў адметнасць.

Унікальнымі біяграфіямі вызначаюцца новыя гарады — Наваполацк, Новалукомль, Салігорск, Светлагорск. Пры іх узвядзенні былі і юнацкая рамантыка, і самаадданая праца. Але тады шчыравалі не толькі камсамольцы. Трэба праўдзіва сказаць, што кожная будоўля ў СССР не абыходзілася без арміі расканваіраваных зэкаў або тых, якія знаходзіліся пад вартай.

Міграцыя беларусаў у гарады, вярбоўкі на працу ў Карэлію, Данбас, пасыл моладзі па камсамольскіх пуцёўках на ўдарныя будоўлі, галоўнай з якіх была Байкала-Амурская магістраль, апусташылі вёскі, пасёлкі, мястэчкі, малыя гарады. У 1970 — 1975 гадах я жыў ва Ушацкім раёне, які стаў «будаўнічым донарам» Наваполацка. Не толькі на суботніках, нядзельніках, але і ў будныя дні жыхарам райцэнтра даводзілася працаваць у калгасах і саўгасах, нават на цагельні, у хлебапякарні. Ды што казаць, калі на жывёлагадоўчых фермах часам не было каму падаіць спакутаваных кароў.

Валюнтарысцкая палітыка пры кіраванні працэсамі грамадскага жыцця адгукаецца. Мы не навучыліся аглядацца на мінулае, глыбока асэнсоўваць гісторыю і выпраўляць памылкі.

Акрамя крывавых рэпрэсій, галадамору і людаедства, што яшчэ змрочнае і страшнае адбылося ў час праўлення Сталіна? Тыран вынішчыў па ўсёй краіне актыўнае мясцовае жыццё, якое заўсёды павінна віраваць! Была глыбока дыскрэдытавана законнасць, адзінай крыніцай якой стаў усемагутны, усёведаючы Цэнтр і ён, крамлёўскі месія, які поўнасцю засяродзіў уладу ў сваіх руках. Ці не тое, з пэўнымі нюансамі, паўтараецца ў аўтарытарнай Беларусі?

Хачу засяродзіцца на лёсе малых гарадоў, мястэчак, якія здаўна вызначалі знешняе аблічча і глыбінную сутнасць Беларусі. Гэтыя унікальныя гандлёва-рамесніцкія паселішчы, якія славіліся яшчэ і асабістай адметнасцю, з ХV — ХVІ ст.ст. займалі важнае месца ў жыцці народа. Да пачатку мінулага стагоддзя было каля 1000 мястэчак, чыя доля ў выніку ўзрушэнняў савецкага часу змянілася неаднолькава. Адны з іх сталі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі цэнтрамі (Нясвіж, Паставы, Іўе, Дзятлава, Клецк, Краснаполле, Шклоў, Крычаў, Быхаў і г.д.), другія перайшлі ў шэрагі сёл (Моталь, Целяханы, Семежава, Зембін, Цімкавічы, Кабыльнікі, Гальшаны, Юрацішкі, Ліпнішкі, Нача, Вяляцічы і інш.).

Але было ў іхніх лёсах шмат агульнага. Яно палягае ў тым, што жыхары малых гарадоў і мястэчак страцілі прыватную ўласнасць, пазбавіліся магчымасці займацца сваімі рамёствамі.

Быў парушаны не толькі традыцыйны лад жыцця. Вялікія страты панесла архітэктурная адметнасць паселішчаў. У гэтым вінаваты не толькі войны. Сотні храмаў, выдатных будынкаў знішчаны савецкімі чыноўнымі вандаламі. У 1985 годзе згарэў касцёл св. Міхаіла ў Цімкавічах, не ўзяты дзяржавай пад ахову. Вось што пісаў пра яго мастацтвазнаўца М. Раманюк: «Гістарычныя крыніцы сведчаць, што цімкавіцкі драўляны храм пабудаваны ў 1647 г. У канцы ХІХ — пачатку ХХст. на сродкі сялян, мяшчан і мясцовай шляхты ён быў адноўлены і аздоблены. Рэстаўрацыяй і мастацкім афармленнем займаўся Францішак Бруздовіч. Многія аўтары адзначаюць высокую эстэтычную вартасць аздаблення, непаўторную самабытнасць размалёвак сцен, столі, калон, якія зроблены ў традыцыях беларускага народнага мастацтва. …З’явіліся сцвярджэнні, што цімкавіцкі храм, аздоблены Францішкам Бруздовічам, мае для Беларусі гэткае ж значэнне, як для Польшчы Францысканскі касцёл у Кракаве, размаляваны вядомым жывапісцам Станіславам Выспяньскім».

Так, малыя гарады, мястэчкі страцілі многае. Іх жыхары праходзяць выпрабаванні і цяпер. Закрыліся прадпрыемствы, даймае беспрацоўе.

У 2007 годзе прынята Дзяржаўная комплексная праграма развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, якая ахоплівае 187 населеных пунктаў. Для яе рэалізацыі вызначана 195 інвестыцыйных праектаў, прадугледжана фінансаванне ў памеры 2 трыльёнаў беларускіх рублёў. Намеры добрыя. Але прэзідэнт у час правядзення семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў «Адраджэнне малых гарадоў і пасёлкаў — прыярытэтная задача сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны» раскрытыкаваў невысокія тэмпы іх рэалізацыі. А яшчэ трэба помніць пра якасць зробленага. Будаўнічае нядбальства, прыпіскі, карупцыйныя махінацыі набылі такі размах, што пра гэта адкрыта гавораць кіраўнікі ўрада, аблвыканкамаў.

Як і пры падрыхтоўцы да «Дажынак», часта наводзіцца толькі глянец на фасад. А людзям тут жыць да канца свайго веку. Такія захады нагадваюць наркотыкі. Прыняў — стала весела, мора — па калена. Пасля наступае ломка, якая перакручвае, выварочвае і цела, і душу. Апошні ўраган якраз і высвеціў якасць працы будаўнікоў.

Сто разоў казаў, ды паўтару сто першы — згуртаваць, уратаваць нацыю ад знікнення зможа адроджаная беларуская мова, а дасягнуць прыстойнага жыцця людзі здолеюць на грунце прыватнай уласнасці. Толькі так, а не інакш!

Бываючы за мяжой, жыў у вёсках, малых гарадах Германіі, Францыі, Швейцарыі. Тут маюць сваю нішу, зладжана працуюць усе: гаспадары атэляў, булачных, магазінаў, майстэрняў, лесапілак, аграрных фірмаў. Яны эфектыўна развіваюць бізнес, бо на ім не сядзяць зграі дармаедаў, як на беларускіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Жывучы ў сталіцы, я не парываю сувязі з глыбінкай. Апошнія сустрэчы з людзьмі ў Лунінецкім, Слаўгарадскім, Старадарожскім, Вілейскім, Мядзельскім, Чэрвеньскім, Бярэзінскім раёнах сведчаць, што яе чалавечы і эканамічны патэнцыял значны. Але ён за гады суверэннасці яшчэ толкам не выкарыстоўваўся.

Заўважу, што ў малых паселішчах іншая атмасфера ўзаемаадносін, чымся ў сталіцы або ў вялікім горадзе, дзе пануе адчужанасць паміж жыхарамі і дзяржаўнымі структурамі, якая дазваляе чыноўнікам, міліцыі і іншым сілавікам дзейнічаць у дачыненні да грамадзян безаблічна, а гэта азначае — гвалтоўна, бязлітасна і беспакарана. А тут людзі ведаюць адзін аднаго, усе і ўсё навідавоку, таму змаганне дабра са злом набывае дакладны, адрасны характар, мае грамадскі рэзананс.

Таленавітыя, моцныя, разумныя людзі ў глыбінцы не перавяліся. Думаю, што «демократия малых пространств» (выраз А. Салжаніцына), за якую яны самаахвярна змагаюцца, хоць з цяжкасцю, але будзе ўсталёўвацца і прынясе карысць грамадству.

Стабільнасць заключаецца ў тым, што кожнаму сумленнаму чалавеку трэба не хістацца ўслед за ўладарнымі дачаснікамі, як кволай былінцы ў полі, а, выконваючы запаветы продкаў, падаючы годны прыклад нашчадкам, цвёрда стаяць на роднай зямлі, смела абараняць праўду, паляпшаць матэрыяльнае і духоўнае жыццё.

Обновлено 01.09.2010 11:26
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов