ЛАТА НА ЛАЦЕ PDF Печать E-mail
01.10.2009 15:13
nyauves-270pxІ так —
Ад цемры да відна
(Бо попыт жа — шалёны!).
Юрась з народнага г..на
Куе сабе мільёны.
«Існуюць цэлыя галіны, для якіх крызіс паслужыў штуршком для развіцця. Напрыклад, няблага сябе адчуваюць кампаніі, якія займаюцца сервісным абслугоўваннем бытавой тэхнікі. У іх сёння шквал заказаў — людзі сталі меней купляць бытавую тэхніку, заместа гэтага рамантуюць старую».


Юрась — удалы бізнесмен,
Трымаў ён нос па ветры:
На куплю, продаж і абмен —
Віно, сукно, паветра...

Юрась, вядома , хлопец-зух,
Бо вывучаў ён рынак
І меў у гэтым сэнсе нюх,
Так мовіць бы, звярыны.

Быў скіраваны да патрэб
Людскіх
Імпэт ягоны.
Таму і меў ён
З маслам хлеб
Дый не ў рублях —
Мільёны.

Няўмольны крызіс з’еў усё,
Народ без грошай плача.
І сёння ў попыце рыззё
І рознае ламачча.

Заводам-фабрыкам —
Капут!
Народ сядзіць без працы.
Юрась імпэтны —
Тут як тут! —
Для нас гатоў старацца.

Не да пакупак нам пакуль,
Бо крызіс —
Шчыльным фронтам.
Юрась набраў дзядуль-бабуль
Хай зоймуцца рамонтам!

Была вялізнаю чарга —
Народ панёс ламачча.
Дзядулі рупяць як мага,
Юрась да неба скача.

І так —
Ад цемры да відна
(Бо попыт жа — шалёны!).
Юрась з народнага г..на
Куе сабе мільёны.

...У Юрася задумак шмат
Сябе зважае чынна.
Для асвятлення —
Нарасхват! —
Ён прадае лучыну...

У дэфіцыце ў нас харчы
І лата ў нас на лаце.
...На жаль, забыў я —
Дзед вучыў! —
Як трэба плесці лапці...

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов