ДЭПАРТАЦЫЯ PDF Печать E-mail
06.12.2010 09:13

Nyauves-columnГрамадзянку Расіі, якая пастаянна жыла ў Гомелі, але не мела віду на жыхарства, дэпартавалі на радзіму — высадзілі каля мытнага паста. Яна гадзіну пасядзела на тэрыторыі Расіі, а затым пешшу вярнулася ў Беларусь, прыехала ў Гомель. Там яе затрымалі і прысудзілі тры месяцы арышту.

www.zapraudu.info

Так любіць Беларусь кабеціна!

Ёй успадоб тутэйшы быт.

Ды ў пашпарце няма адмеціны,

Што мае на жыхарства від.

І справу мець з міліцыянтамі

Патрэбна ёй — такі закон:

Кабеціну з усімі трантамі

«Адбуксавалі» за кардон.

— «Мент»! — так крычала. —

Маю права я

У Беларусі жыць, павер!

Бо ўсе саюзнаю дзяржаваю

Мы паяднаныя цяпер.

Міліцыянт жа ёй — з усмешкаю:

— Крычацьмеш — к дрэву прывяжу.

Праз нейкі час ляснымі сцежкамі

Зноў перайшла яна мяжу.

І ўжо як бач кабета ў Гомелі —

Дабралася на цягніку.

А там яе дзядзькі з пагонамі

Зноў падхапілі пад руку.

І ўжо не сталі валаводзіцца

(Душой я гэта не ўспрыму):

Аж на тры месяцы «нягодніцу»

Заканапацілі ў турму.

Хоць не ў харомах там размесціцца

І будуць жахі ў галаве,

Але затое шчэ тры месяцы

У Беларусі пражыве.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов