ПРАВЕРКА PDF Печать E-mail
21.10.2009 09:03

nyauves-270px
...Аднак жа ўсё праверыў ён як след

І напісаў належную даведку:

Дзе вочы рэжа дым ад цыгарэт,

А дзе бананы дзеці бачаць рэдка.

І сумна педагогу з той пары,

Цяпер гняце сумленне педагога,

Бо і ў яго

Ёсць дзеці_шкаляры,

І пуста ў халадзільніку ў самога.

Як паведаміла «Народная Воля», настаўнікам баранавіцкіх школ даручана праверыць, у якіх умовах жывуць іхнія выхаванцы: колькі зарабляюць бацькі вучня, якая кватэра — прыватызаваная ці не, якая ў пакоі мэбля. Прапанавана таксама зазірнуць у халадзільнік і запісаць, якія там ёсць прадукты.

Настаўнікам быў дадзены загад

Праверыць,

Як жывуць іх вучні дома:

Ці ежы шмат,

Ці не гучыць там мат,

Ну і пра ўмовы іншыя, вядома.

...Іван Пятровіч —

Слынны педагог:

Аж дваццаць год настаўніцкага стажу.

Аднак дасюль ён і ўявіць не мог,

Што ўзваляць на спіну

Яшчэ «паклажу».

Не шкадаваў настаўнік бедны ног,

І асабняк наведаў, і хаціну.

Хто не хацеў пускаць і на парог,

Хто кіслую рабіў на твары міну.

Аднак жа ўсё праверыў ён як след

І напісаў належную даведку:

Дзе вочы рэжа дым ад цыгарэт,

А дзе бананы дзеці бачаць рэдка.

І сумна педагогу з той пары,

Цяпер гняце сумленне педагога,

Бо і ў яго

Ёсць дзеці_шкаляры,

І пуста ў халадзільніку ў самога.

* * *

Праверкам тлумачэння не знайду

І разумею іхні сэнс насілу.

А лепей бы чыноўнікі яду

У тыя халадзільнікі насілі.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов