У МІНСКУ ЗАБАРОНЕНЫ КАНЦЭРТ NEURO DUBEL PDF Печать E-mail
14.03.2011 19:12

Канцэрт, прысьвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў менскім клюбе «Рэактар», забаронены. Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага «сьпісу забароненых», які міністар інфармацыі Праляскоўскі назваў «гнюснай фальшыўкай». І першы забаронены канцэрт у Менску пасьля 2007 году.

Аляксандар Кульлінковіч піша ў сваёй калёнцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены:

«Менавіта гэта слова. Не перанесены, не скасаваны — ён ЗАБАРОНЕНЫ. Кіраўніцтва клюба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арэндатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клюба. Выдатны выбар. На пытаньне: «А чаму?» — было сказана наступнае: група падтрымлівала апазыцыю, і цяпер дзяржава не зьбіраецца…»

Пасьля зьяўленьня ў Сеціве «сьпісу забароненых» выказваліся шматлікія меркаваньні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты сьпіс, і ён, маўляў, не адпавядае аніякай лёгіцы.

Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт «Ляпіса Трубецкога» не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі з-за рашэньня МЧС, а ў Берасьці днямі без тлумачэньняў быў забаронены канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў Тэатры Лялек, які быў заплянаваны на 18 сакавіка.

Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў «Рэактары» 24 сакавіка.

Гурт Neuro Dubel ужо быў у сьпісе забароненых у 2004-2007 гадах. На пачатку сьнежня мы апыталі ўдзельнікаў таго сьпісу пра тое, што зьмянілася ў іх за тры гады адноснай свабоды і ці магчымае вяртаньне забароны:

«У сьвядомасьці ўладаў нічога не зьмянілася. І, наколькі я ведаю, за межамі Менску забаранялі і працягваюць забараняць. Магчыма, ужо па асабістай ініцыятыве таго ці іншага чыноўніка. Рок ня ў гонары ў гэтай краіне, як і свабода слова, а рок — гэта свабода. Я ня маю ілюзіяў», — сказаў тады Кульлінковіч.

Generation.by

 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов