СВЕРБ PDF Печать E-mail
18.04.2011 08:19

Zakonnikov-columnПаталагічная цяга да пісьменніцтва — гэтак вызначаецца графаманія — існуе здаўна. А ў наш час нешта пішуць многія, пра што сведчыць інтэрнэт. Выдавацца таксама можа кожны, хто мае грошы. «Пісьменнікі» атакуюць фірмы, банкі, прадпрымальнікаў, выбіваючы ў заможных, але недасведчаных у літаратуры людзей сродкі на друкаванне сваіх опусаў. Графаманія стала культурнай катастрофай нацыянальнага маштабу.

Скажу адразу: я абсалютна нязгодны з тым, што правесці дакладную мяжу паміж літаратурай і графаманіяй немагчыма. Для таго каб не падсоўваць пад нос чытачам слоўную дыярэю, існуюць рэдактары, гэта іх прафесійны абавязак. На жаль, інстытут рэдактараў, стылістаў цяпер разбураны. А тыя нешматлікія адзінкі, якія яшчэ засталіся, не здольныя супрацьстаяць напору графаманіі, асабліва начальніцкай.

Гартаю салідны двухтомнік высокапастаўленага беларускага чыноўніка, выдадзены ў 2010 годзе рэспубліканскай выдавецкай установай «Літаратура і мастацтва». Анатацыі абяцаюць, што можна азнаёміцца з «лирикой», з «философскими размышлениями о нашей жизни».

Сапраўды, паэзія асэнсоўвае людское быццё шматмерна. Яна пастаянна звяртаецца да самага загадкавага чалавечага пачуцця — кахання. Вось і аўтар пасля наведвання старажытнай Гародні настроіўся на «ўзнёслы» лад:

 

«Молодые лица,

Ноги до ушей,

Все вокруг искрится,

Хоть глаза зашей».

 

Вельмі пільна ўглядаецца ён у лепшую палову чалавецтва і ў іншых замалёўках:

 

«Там такая короткая юбка,

Да к тому же еще и с разрезом!..»

 

Памятаючы словы класіка: «Любви все возрасты покорны, ее порывы благотворны…», асуджаць праявы закаханасці як мужчын, так і жанчын нават на схіле жыцця няварта. Калі чалавек, якому за 70 гадоў, здольны заглядацца на жаночыя спакусы і дзяліцца перажываннямі з сябрамі ў лазні — на здароўе! Галоўнае, каб «необузданная страсть», якая часта бурліць у сэрцах сівагаловых «мацачкоў», не даводзіла іх да сітуацый накшталт той, што здарылася з прэм’ер-міністрам Італіі С. Берлусконі, які за любошчы з маладзенькімі дзяўчатамі стаў аб’ектам суда.

Але ж у двухтомніку заяўлена, што перад намі — літаратура. А гэта іншы расклад. Сапраўдная паэзія патрабуе не такой прымітыўнай стылістыкі і танальнасці, пра закаханасць неабходна пісаць зграбна, далікатна, без пошласці і памаўзлівасці старога кацяры.

Не думаю, што ўзрадавалася і жонка аўтара, калі прачытала прысвечаныя ёй радкі:

 

«Я говорю — ты любишь слушать,

Хоть мыслям ты даешь ростки,

И нераздельны наши души,

И, словно общие, мозги…»

 

Як бы ні яднаўся аўтар душой і целам са сваёй спадарожніцай па жыцці, але з «общими мозгами» ён яўна перасаліў.

А цяпер звернемся да сур’ёзных філасофскіх роздумаў:

 

«Ох, народ ты наш, народ,

Ох, народище!

Из полтысячи пород —

Одна породища!

 

Наш один — за ихних двух —

Только дай борща…

И раз в двадцать крепче дух…

Из туалетища».

 

Аматараў пафіласофстваваць пра народ, седзячы на ўнітазе са шматком паперы ў руцэ, хапае ў любой краіне. Але ж не кожны чалавек цягне туалетныя развагі ў кнігі! Чыноўнік робіць гэта без сумнення. Прытым з сумбурных тэкстаў немагчыма зразумець, пра які народ вядзецца гаворка і якога роду-племені аўтар. Вось ён патэтычна выгуквае: «Сколько разных испытаний вынес русский наш народ!»; «Гордость милиции родной российской нашей и Мухомор, и дурковатый Куравлев». Але ў вершы «Наша столица» ёсць такія непісьменныя і дэкларатыўныя радкі: «Чисты и стройны (!) спят проспекты твои», «бесценный брильянт — чудо-библиотека», і таму разумееш, што гэта ўсё ж не Масква, а галоўны горад суверэннай Беларусі — Мінск. А тады як жа абмінуць «бесценный брильянт», куды прадстаўнікі аўтарытарнай улады валакуць гасцей і дураць ім галовы хлуслівай пахвальбой на прэс-канферэнцыях!

Шлях у будучыню ў разуменні сучаснага чыноўніка гучыць так: «Нам без Грозного никак иль без Сталина». Сапраўды, ну ніяк не могуць абысціся кіраўнікі незалежнай Беларусі без ценяў Івана Жахлівага, які ў ХVІ стагоддзі з неймавернай лютасцю выразаў насельніцтва айчынных гарадоў, або крывавага Ёсіпа, які ў ХХ стагоддзі вынішчыў нацыянальную эліту, што давяло наша грамадства да сённяшняга нікчэмнага стану. Гартаючы томікі, знаёмячыся з думкамі і памкненнямі аўтара, пачынаеш лепш разумець, адкуль з’явілася і не знікае жахлівая свядомасная каша ў галовах мільёнаў беларусаў, чаму яны такія затурканыя:

 

«Как хорошо субботним вечером,

Телепрограмма обеспечена,

Сидим себе, нам делать нечего,

И без разбора все подряд глядим».

 

Я ніколі не стаў бы марнаваць свой час на чытанне гэтага пустазвонства, тарабаршчыны і перапеваў даўно вядомага, калі б не выхадныя дадзеныя, дзе чорным па белым пазначана, што «выпуск издания осуществлен по заказу и при финансовой поддержке Министерства информации Республики Беларусь». А гэта несумненны скандал, бо аўтар уваходзіць у лічбу самых вышэйшых чыноўнікаў краіны!

Дык вось, хочаш зрабіць нейкі рыфмаваны падарунак жонцы або цешчы — калі ласка. Толькі за ўласныя грошы!

Сёння выдатныя пісьменнікі Беларусі адлучаны ўладай ад дзяржаўных выдавецтваў, у які ўжо раз занесены ў «чорныя спісы» неўпамінання, але ж яны, насуперак цемрашальству, таленавіта пішуць і на свае сродкі выдаюць кнігі.

Назіраючы за рэпрэсіўнымі дзеяннямі беларускага рэжыму ў культурнай сферы, успамінаюцца словы любімага мною рускага пісьменніка Фёдара Абрамава: «Да, из литературы изгоняют Твардовского, первого нашего поэта… Значит, талант нам не нужен. Талант нам враждебен. Да и вообще нам не нужна литература. Нужна только видимость, суррогат.

А как же новые идеи? Новые мысли? Ведь литература — это и есть новые идеи и новые мысли. Как же без них-то мы будем завоевывать мир? Чем? Чиновниками?» Гэта было сказана ў савецкі час, але як актуальна гучыць!

Немагчыма зразумець палітыку дзяржавы, якая за народныя грошы выдае графаманскія опусы чыноўнікаў і ў той жа час праз тэлебачанне настойліва звяртаецца да падаткаплацельшчыкаў з просьбай дапамагчы дзецям-сіротам.

Обновлено 25.04.2011 07:09
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов