ПАЭТ PDF Печать E-mail
02.12.2009 21:21

Nyauves-columnНяхай абудзіць ваш раён

Сваім радком прачулым.

Каб тое, што раскажа ён,

Пабольш людзей пачула.

Ён піша пра наш светлы лад

I трошкі пра каханне...

Не налівайце толькі шмат,

А то буяніць стане.

Паведаміла «Народная Воля»: літаратары Саюза беларускіх пісьменнікаў, які ўзначальвае ўраджэнец Случчыны Алесь Пашкевіч, ужо пяць гадоў не маюць магчымасці прыехаць у Слуцк і свабодна сустрэцца з чытачамі, перадаць свае новыя творы. Ім забаронена наведваць школы, бібліятэкі, Дамы культуры і іншыя навучальныя ўстановы.

А вось творцы новастворанага Саюза пісьменнікаў Беларусі маюць ад улады бюджэтную падтрымку, літаратурныя выдавецтвы, газеты і часопісы, ім дазволена сустракацца з чытачамі ва ўсіх раёнах, іх творы вывучаюць у школах...

Аж са сталіцьі быў званок

з высакароднай мэтай:

— Каб абкультурыць гарадок,

Прышлём да вас паэта.

Няхай абудзіць ваш раён

Сваім радком прачулым.

Каб тое, што раскажа ён,

Пабольш людзей пачула.

Ён піша пра наш светлы лад

I трошкі пра каханне...

Не налівайце толькі шмат,

А то буяніць стане.

Трымайце гэта ў галаве...

Паэт да вас прыедзе

Апоўдні, у гадзіньі дзве,

А ці ў чатыры недзе...

Яшчэ ж убіце вы ў мазгі:

3 «нячэснага» саюза

Каб творцаў не было й нагі!

У нас сваіх ад пуза...

...Прачнуўся ўранку з бадуна

Паэт той самы «чэсны».

I думка ў галаве адна —

Там ёй зусім не цесна:

Дзе б затушыць агонь душы,

Па-просту — пахмяліцца?

I затрымацца ён рашыў

Для гэтага ў сталіцы.

Падумаў: «Вып’ю куфлі тры,

Пакуль паеду піва».

A ў бары стрэліся сябры...

I ім пітва хапіла.

Паэт наш пра цягнік забыў

Пабоку ўсе сустрэчы.

Сябры дадому, труп нібы,

Яго цяглі пад вечар...

А з Мінску у гэты дзень як раз

(Ён там гасціў на свята)

Вяртауся ў родны свой калгас

Рыгор-механізатар.

Ён быў таксама «з пахмяла»,

I ўсё дрыжэла цела.

Сястра яму не наліла,

Бо звягі не хацела.

Калі ў раённым гарадку

Выходзіў ён з вагона,

Яму паціснулі руку

(А дзеўкі цмокнулі ў шчаку),

I быў уздзіў ягоны.

«Завошта мне прыём такі?

Памылка тут, няйначай».

Не адхінуў Рыгор рукі:

«Што ж, пажывём-пабачым...»

Сюды прыйшлі гаспадары

Страчаць таго паэта.

Якраз было гадзіньі тры,

I хлопец, пэўна, гэты,

Бо з цягніка на той перон

Ніхто не выйшаў болей.

Падумалі: «Той самы! Ён!»

Дык з’еж жа хлеба-солі.

Хлеб-соль? Паклоны да зямлі?

Пітва душа хацела!

— Вы б лепей трохі налілі...

— Сказаў Рыгор нясмела.

Цяпер дакладна: ён — паэт!

Сумневу больш нямашка.

Як бач, з’явіліся на свет

3 кішэні чарка й пляшка.

Тры чаркі там Рыгор глынуў

I, стаўшы «злёгку п’яным»,

Няўцямна запытаўся:

— Ну?

Якія нашы планы?

Рыгору выдалі расклад:

— Завод — наш адрас першы.

Прьіхільнікаў там вашых шмат!

Там любяць вашы вершы!

А вось цяпер Рыгор дапёр,

Каго страчалі людзі.

«А што? — падумаў так Рыгор.

Няхай паэт ім будзе!»

Успомніў п’есу «Рзвізор»,

Згадаў пра Хлестакова...

Хоць не хапаў ён з неба зор,

Ды меў дачын да слова!

У школе вершьікі страчыў

Для аднагодкі Мані.

Карпеў размазваў смаркачы,

Чытаў ей аб каханні...

Мог зрыфмаваць

«Любовь — морковь»...

«Калі вось так прыперла,

Я без патугі, без маркот

Успомню тыя перлы...»

Яны наведалі завод,

Затым калгас І школу...

Быў слухаць змушаны народ

Той кожны вершык кволы.

На залы поўныя цяклі

Яго натхнення хвалі.

(Натхняўся больш яшчэ, калі

Тры чаркі налівалі.)

Да ночы так упіўся ён —

Не мог пашавяліцца.

Рыгора ўсунулі ў вагон,

Адправілі ў сталіцу...

Падзяка ўзнёслая пайшла

Кіраўнікам саюза:

«Для нас праменьчыкам святла

Былі Паэт І Муза.

I цёпла нам да гэтых пор,

Паэзіяй сагрэтым.

На памяць знаем кожны твор!

Дык паспрыяйце, каб Рыгор

Народным стау паэтам».

Кіраўнікам жа быў сакрэт:

Адкуль такі прыблуда?

Бо зналі: п’яны быў паэт,

Не ездзіў анікудьі.

Рашьілі: з заўтрашняга дня

Знайсці патрэбна Грышу

Бо ён, падобна, нам раўня,

Няблага, мусіць, піша.

Дык далучыць жа варт яго

Да нашага кагала.

Вось так на члена аднаго

Больш у саюзе стала.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов