У НАС ЦЯПЕР РАСКЛАД ТАКІ: ЗАМЕСТА ГРОШАЙ — АГУРКІ PDF Печать E-mail
17.12.2009 11:11
Nyauves-columnБывае смешна мне падчас,
Штогод ужо каторы
Банкіры садзяць бульбу ў нас,
Гуркі і памідоры.
Вярнуцца лепей бы маглі
Да дзейнасці забытай:
Няхай «вырошчваюць» рублі,
Каб нам не браць крэдыты.
Каб падняць узровень сельгасвытворчасці, за многімі прадпрыемствамі і арганізацыямі замацавалі адсталыя калгасы. Прэзідэнт Беларусі паведаміў, што найбольшых поспехаў дасягнуў Нацыянальны банк, які мае ў сваім падпарадкаванні каля 160 тысяч

У сельскай гаспадарцы ў нас
Зусім не «шыта-крыта».
На выбар што ні ўзяць калгас —
Дабіты ці прапіты.
А як жа будзе жыць народ
Без малака, без мяса?
Хай іншы (фабрыка, завод)
Бярэ ў «прычэп» калгасы.
На дармаедаў гарадскіх
Адказнасць трэба ўскласці.
Хоць не хацеў ніводзін з іх
Прыдбаць такое «шчасце».
Усім «дзялянкі» раздалі...
— Працуйце толькі шчыра!
Кавалак ворнае зямлі
Займелі і банкіры.
А тых банкіраў — проста раць,
Як на бадзязе вошай.
Няхай павучацца араць,
Не ўсё ж сядзець ля грошай.
Банкіры паказалі гарт
І выглядалі горда:
Адразу выйшлі ў авангард,
Пабілі ўсе рэкорды!
На іхніх градах агуркі —
Нібыта баклажаны.
А бульбы ураджай які!
Раней зусім не знаны.
І памідоры дзе-нідзе
(Яшчэ вам прыклад яркі)
Павырасталі на градзе,
Як цыцкі ў сакратаркі.
Ракою малако цячэ,
А гэта — сыр, смятана,
І масла, і тварог яшчэ,
І ўсё на продаж танна.
Сасісак многа і каўбас,
Бо, як мядзведзі, дзюдзі.
Ну, словам, добры ў іх калгас.
Хай гэткі ў іншых будзе.
Дадаткам жа банкірскі люд
Не зазірае ў шклянкі.
Вось толькі ледзьве не «капут»
Прыйшоў у самі банкі.
Паганы крызіс-паразіт,
Як абухом, ударыў.
Насельніцтва на дэпазіт
Больш не нясе даляры.
Даўгі — хоць вешайся на сук —
Для нас як тая клізма.
І дэвальвацыя-пацук
Купюры нашы «згрызла».
А зрэшты, толькі той бяды!
Затое добра людзям,
Бо з памідорамі заўжды
І з агуркамі будзем.
* * *
Бывае смешна мне падчас,
Штогод ужо каторы
Банкіры садзяць бульбу ў нас,
Гуркі і памідоры.
Вярнуцца лепей бы маглі
Да дзейнасці забытай:
Няхай «вырошчваюць» рублі,
Каб нам не браць крэдыты.
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов