КАНЕЦ СВЕТУ PDF Печать E-mail
14.06.2011 12:30

Nyauves-columnВядомы амерыканскі прапаведнік паабяцаў, што 21 мая г.г. наступіць канец свету і выжывуць толькі два адсоткі людзей. Ягоныя шматмільённыя прыхільнікі з жахам чакалі ракавой даты...

Амерыканец, служка Бога

(Прынамсі, сам ён лічыць так),

На свет увесь абвесціў строга:

— Мне з Неба быў вышэйшы знак!

Бязрадасную вестку гэту

Даводжу я, святы айцец:

Вось-вось канец наступіць свету,

І ўсім насельнікам — капец!

Зямля, нібы пустыня, голай

Адразу зробіцца.

Затым

Надыдзе мор, наступіць голад

У свеце змрочным і пустым.

І Бог бязлітасна-суровы

Пакліча ўсіх на Страшны суд.

Пачуўшы прыгавору словы,

Гуртом у пекла рушыць люд.

Свістацьмуць над чанамі плёткі,

Смала пальецца цераз край.

З усіх нас

Толькі два адсоткі

Бог-бацька накіруе ў рай.

Ды не дурныя —

Бачыць вока! —

Жывуць народы на зямлі.

Таму прагноз таго «прарока»

З насмешкай людзі ўспрынялі.

Паверыў толькі нехлямяжы,

Лапцёжны братка-беларус.

(Так і заўсёды: хто што скажа,

Сабе матае ён на вус.)

Такі ў краіне ўсчаўся вэрхал!

Такі абрынуўся бедлам!

Хоць і казаў начальнік «зверху»:

— Я вечнае жыццё вам дам!

Ды ў той шалёнай кругаверці

Яго не слухаў аніхто.

Найперш людзей панеслі чэрці

Купляць замежнае аўто.

(Здавалася б: нашто машына

Грамадзяніну-здыхляку?

Дальбог, хіба ўцячы магчыма

Ад пекла

На легкавіку?)

Затым яшчэ вакол валюты

Пачаў круціцца калаўрот,

Бо чутку нехта вальтануты

Пусціў бязглуздую ў народ.

Маўляў, валютай пасля смерці

Льга адкупіцца ад чарцей.

Даляры-еўра возьмуць чэрці

І не нальюць смалы гусцей.

А чуткі пра нястачу-голад

Таксама ўсіх звалілі ніц.

І кінуліся вёска й горад

Да магазінаў, да паліц.

Скуплялі цукар, крупы, сала

І складвалі на антрэсоль.

А бабка нейкая сказала,

Што ў пекле ў дэфіцыце соль.

Дадому гэтай солі людзі

Цягалі цэлыя мяхі.

Лічылі: ў пекле можна будзе

Ёй расплаціцца за грахі.

І тая ж бабка слых пусціла

(Няйнакш, засланаю была),

Што чэрці любяць не «чарніла»,

А воцат жлукцяць з пахмяла.

І вокамгненна, адначасна

Быў змецены з прылаўкаў ён.

Цяпер нічога нам не страшна,

Давай, прыходзь Армагедон!

І толькі не жылі ў бедламе

Яны, вышэйшыя чынкі.

Ніхто з іх не туляўся ў краме,

Не поўніў воцатам глякі.

За долары не рвалі глоткі,

Не лезлі ў чэргаў каламуць,

Бо верылі: у два адсоткі

Шчаслівых самых пападуць.

Яны ж, лічылі, для народа

Не шкадавалі рук і ног,

Сушылі клёк!

З такой нагоды

У рай іх накіруе Бог...

* * *

За ўсе нястачы і нягоды

Уладзе шлём мы свой папрок.

Маўляў, і беды ўсе ў народа,

Бо ў тых чынкоў не петрыць клёк.

Даём мы ўладзе прачуханца

За крызіс, за мярзотны стан...

А ганіць трэ’ амерыканца,

«Прарока»,

Які ўвёў у зман.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

сэс уничтожение клопов
gc-eco.ru
службы мониторинга серверов