ПЯТРОК І ПЛАЎЛЕНЫ СЫРОК PDF Печать E-mail
14.06.2011 12:31

Nyauves-columnПрэс-сакратар Міністэрства гандлю назваў вінаватага ва ўсіх эканамічных бедах. Ім аказаўся звычайны спажывец. «Пакупнікі самі ствараюць ажыятажны попыт у магазінах, скупляючы ў вялікай колькасці тыя ці іншыя тавары. У выніку прадпрыемствы-вытворцы вымушаны павялічваць пастаўкі на ўнутраны рынак, замест таго, каб забяспечыць планавыя экспартныя пастаўкі, зарабляць валюту для краіны...»

Быў Пятрок адданым патрыётам

(А прасцей — такім лічыў сябе).

Ён БТ глядзеў з адкрытым ротам

І чытаў наўзахапкі «СБ».

Там казалі:

— Ты не маеш права

Дбаць пра дабрабыт і свой жывот.

Для цябе галоўнае — дзяржава,

Пра яе турбота найпярод.

Калі крызіс грымнуў нечакана,

Тут жа ў вушы Петраку ўвялі:

— Грошы забіраць з рахунка рана!

Не чапай, Пятрок, свае рублі!

Бо дзяржава ляснецца адразу,

Ты яе пагубіш незнарок!

Не застаўся заклік без адказу,

І згнаіў рублі свае Пятрок.

Люд ламаў у магазінах дзверы,

Каб набыць лядоўню ці дыван.

А Пятрок экрану зноў жа верыў,

Бо не схлусіць, так лічыў, экран.

Там чыноўнік ярасна даводзіў:

— Ты, Пятрок, не соўгайся ў чарзе

Па валюту.

З-за такіх паводзін

Лад дзяржаўны ў яміну спаўзе.

І Пятрок сядзеў, нібы прыкуты,

Хоць да мора з’ездзіць —

Самы час.

Ды дзяржаве трэба шмат валюты,

Каб магла купіць расійскі газ.

А затым знікаць жа сталі з крамаў

Цукар, соль і розныя харчы.

І таксама

Дыктар кажа прама:

— Ты, Пятрок, сядзі і не крычы.

Хай ляжыць нячэпанай зарплата.

Не бяжы па ежу ў магазін.

Калі будзе есці люд багата,

То капец дзяржаве.

Страх адзін!

Еў Пятрок, як некалі бабулі,

Што народ вясковы меў здавён:

Сала скрылік ды пучок цыбулі —

Вось і ўвесь ягоны рацыён.

Як жа йначай?

Так дзяржаве трэба!

Не наведаў Петрака сумнеў.

Будзе ў ёй і мяса шмат, і хлеба,

Бо Пятрок адданы іх не з’еў.

Бедны, ён схуднеў, нібы таранка,

Ледзь стаіць —

Хоць падпірай кійком...

І душу пацешыць неяк ранкам

Захацеў ён плаўленым сырком.

А зайшоў у краму, дык міжволі

Цягнецца й да іншага рука...

Каўбасы купіў ён,

Цукру, солі,

Апрача панаднага сырка.

А праз тыдзень

Ён пачуў па тэле,

Што ў дзяржаве не стае харчоў.

Стэлажы-прылаўкі апусцелі,

Быццам ураган па іх прайшоў.

І з экрана

Нейкі чын пузаты

З прыкрасцю сказаў яму:

— Пятрок,

Ты ва ўсёй галечы вінаваты,

Бо купіў ты плаўлены сырок...

Обновлено 20.06.2011 23:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов