АПОШНЯЯ МЯЖА — АГРАБІЛІ БАМЖА PDF Печать E-mail
01.11.2011 14:20

Nyauves-columnУ Жлобіне жанчына абрабавала бамжа — забрала ў яго пляшку піва і батон.

Было ў бамжа сягоння свята —

Быў дзень народзінаў. І ён

Купіў сабе да гэтай даты

Бутэльку піва і батон.

Ён цэлы год пра гэта марыў —

Адсвяткаваць, як людзі ўсе.

Збіраў са здадзенае тары

Рублі-капейкі пакрысе.

А побач, толькі ўжо ў кватэры,

Жыла кабеціна адна.

І, як і ўсе пенсіянеры,

Даброт не бачыла яна.

Недаядала, галадала

І выглядала,

Як шкілет.

(Цяпер у нас, на жаль, нямала

Такіх зняможаных кабет.)

І вось — сустрэча ля пад’езда.

Кабеціна і бомж-здыхляк.

Здавалася б, між імі — бездань,

Бо розны статус, як-ніяк.

Глядзяць галоднымі вачыма

На пляшку піва і батон...

І не стрымалася жанчына,

Чым і парушыла закон.

Яны амаль што грызлі глоткі,

Нібы звяры — тыгрыца й леў.

Лілася кроў, ляцелі шмоткі...

Кабету бомж не адалеў...

Цяпер не мецьме бомж вячэры,

Адзначыць свята ён не змог.

Кабета з роднае кватэры

Перасялілася ў астрог.

Але яна з такой нагоды

Не бачыць для сябе бяды,

Бо атрымае там заўсёды

Хоць хлеба кус, глыток вады...

* * *

Армагедон амаль наяве,

Дайшлі да крайняе мяжы,

Калі рабуюцца ў дзяржаве

Ужо апойкі і бамжы.

Обновлено 14.11.2011 19:16
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов