ІХНІ ВОПЫТ НАМ НЕ Ў МАСЦЬ… PDF Печать E-mail
11.02.2012 20:56

Nyauves-columnЛідзія Ярмошына абурылася тым, што члены Цэнтрвыбаркама пазбаўлены права на ўезд у Еўропу і цяпер яны не могуць назіраць, як праходзяць выбары ў іншых краінах. Праўда, на некаторых новых членаў ЦВК санкцыі не распаўсюджваюцца, «але мы не рызыкнём накіраваць іх самастойна ў назіральныя місіі, пакуль яны не з’ездзілі на назіранне з больш вопытнымі таварышамі», — заявіла Ярмошына.

Зрабіла вочы па капейцы

Цэнтрвыбаркама старшыня:

— Ну вы й нахабы, еўрапейцы,

Вам дзікуны адны раўня.

Еўропа злая, як ваўчыца…

А ў гэтакі няпросты час

У вас маглі б мы падвучыцца

І навучыць чамусьці вас. —

Тут старшыня пайшла ў атаку. —

Узяць, да прыкладу, мяне.

Я з’ела ў выбарах сабаку

(Хоць хто-ніхто, на жаль, кляне…).

Мой вопыт быў бы вам дарэчы

(Я ў ЦВК пятнаццаць год),

І знаю, як праводзіць «веча»,

Каб аднадушным быў народ…

Член ЦВК нядаўні, новы,

Падаў свой голас ад сцяны:

— Паехаць я туды гатовы,

Не маю штампа «неўязны».

— А чым ты можаш падзяліцца?

Пакуль жа вопыту няма… —

Сказала члену кіраўніца. —

Валюту выкінем дарма.

Лічу, што гэта ўсё пустое…

Аднак жа член «пусціў слязу»:

— Не падзялюся, ды затое

Я іхні вопыт прывязу.

— Ты з’ехаў з глузду ўжо дарэшты, —

Свой гнеў яна стрымала ледзь,

Затым падумала пра нешта,

Скрозь зубы выцадзіла:

— Едзь…

З вялікаможнага дазволу

Паехаў у Еўропу член.

Вярнуўся радасны, вясёлы:

Быў плённы вопытам абмен.

Цяпер на ўсё глядзіць іначай,

Адкрыўся свет для дзецюка.

Ён расказаў, што чуў і бачыў,

На пасяджэнні ЦВК:

— Паўсюль там — гэта проста дзіва! —

Выдатны выбарчы закон,

Дэмакратычны, справядлівы… —

Імпэтна ўсім даводзіў ён. —

Не мае пераваг эліта,

А да таго ж, у ЦВК

Сумуюць галасы адкрыта,

Не з-пад палы, не спадцішка.

Там і газеты ўсе, і тэле

Зусім даступныя для ўсіх.

І не трымае ў «чорным целе»

Улада «ворагаў» сваіх…

А кіраўніца ўся на ўзводзе,

Не даспадобы той імпэт,

Таму абсекла члена:

— Годзе!

Плявузгаеш ты што не след…

І ў ЦВК саспела думка

(Я вам яе перакажу):

«Цяпер мы гэтакіх «прыдуркаў»

Не пусцім самі за мяжу».

Алесь НЯЎВЕСЬ

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов