СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ «КАПІТАН СКАЗАЎ, ШТО КАЛІ ВЫПУСЦІЦЬ МЯНЕ З КРАІНЫ, ТО ЗАЎТРА ЯГО ПАСАДЗЯЦЬ У ТУРМУ» PDF Печать E-mail
19.03.2012 09:38

Старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання Беларусі Станіслаў Шушкевіч папоўніў «спіс невыязных». 18 сакавіка на станцыі Гудагай на беларуска-літоўскай мяжы яго ссадзілі з цягніка «Менск — Вільня». 

Як распавёў “Салідарнасці” палітык, ён ехаў у Вільню адразу па некалькіх справах.

— Я павінен быў браць ўдзел ў Днях беларускай культуры, што праходзяць у Літве, павінны былі быць мерапрыемствы ў Сейме, — падзяліўся нерэалізаванымі планамі палітык. — Былі і іншыя справы. І вельмі шкада, што яны засталіся нерэалізаваныя.

На мяжы на станцыі Гудагай палітыка знялі з поезда.

— Мне сказалі, што такі ў іх загад, — адзначае Шушкевіч. — Капітан прама заявіў: “Калі я вас выпушчу, то заўтра мяне пасадзяць у турму. Так што зараз еду на дызельцягніку ў Маладзечна. Потым — у Маскву. Мала таго, што мяне пазбавілі пенсіі і магчымасці працаўладкавацца на радзіме, так яшчэ і пазбаўляюць магчымасці зарабіць за мяжой. Што ж, паспрабую тады зарабіць у Маскве.

Як вядома, у сакавіку за межы Беларусі не змаглі выехаць кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька і яго намеснік Аляксандр Дабравольскі, каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, кіраўнік Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін. Трапілі ў спіс невыязных праваабаронца цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, кіраўнік БХК Алег Гулак, праваабаронца БХК Гары Паганяйла, а таксама кіраўніца БАЖ Жанна Літвіна, прадстаўнік «Белсату» Міхал Янчук, шэф-редактар газеты «Наша Ніва» Андрей Дынько.

Анастасія ЗЕЛЯНКОВА, www.gazetaby.com

 

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов