АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ ПАТЭЛЕФАНАВАЎ ЖОНЦЫ PDF Печать E-mail
30.04.2012 15:28

Belyackiy6Наталля Пінчук чакала званка ад мужа. Алесь Бяляцкі папярэдзіў жонку ў лісце пра тое, што атрымаў права на тэлефонны званок.

— Мы размаўлялі хвілін пяць, — расказала жонка праваабаронцы карэспандэнту «Cалідарнасці». — У асноўным гаварылі пра сямейныя справы. Я распавяла яму пра Адася (сына Алеся Бяляцкага – «Салідарнасць»), як павіншавала яго з днем нараджэня.

Наталля хвалюецца за здароўе мужа.

— Ен гаворыць у нос. Праўда, мяне супакоіў, запэўніў, што прастуда прайшла, — дадала жонка Бяляцкага.

Дарэчы, перад размовай з мужам тэлефаністка папярэдзіла Наталлю, што за званок ей прыйдзецца заплаціць. Тэлефанаваць на мабільныя тэлефоны ў калоніі забаронена.

Як паведаміла Наталля Пінчук, Алесь Бяляцкі працуе ў Бабруйскай калоніі упакоўшчыкам швейных вырабаў.

Нагадаем, у лістападзе 2011-га кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маемасці.

Вольга СЛУЦКАЯ, www.gazetaby.com

Обновлено 09.05.2012 15:41
 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить