МЁД НА ВУСНАХ PDF Печать E-mail
28.03.2010 14:13

Nyauves-column«Дык хто найлепшы ідэолаг года? —

Камісія павінна даць адказ. —

Хто добра прамываў мазгі народа,

А хто адбіўся ад народных мас?»

Паводле вынікаў агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў Лельчыцкім раёне пераканаўчую перамогу атрымалі Прыбаловіцкая школа, яслі-садок «Бярозка», раённая бальніца і цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. «У галінах сельскай гаспадаркі, транспарту, ЖКГ, гандлю, сувязі месцы не прысуджаны», — паведаміла мясцовая газета «Светлае жыццё».

Затым была агульная нарада,

Дзе панаваў ідэйны лёгкі ўздым.

Для пераможцаў —

Слова для даклада:

Падзеляцца хай вопытам сваім.

— Бізун і пернік —

Наш асноўны метад, —

Сказала выхавацелька садка. —

Пераканаць — мая такая мэта,

А ў нянькі вельмі цяжкая рука...

Мы вершыкі развучваем пра ўладу,

Што нам прынесла

шчасце ў кожны дом.

А калі дзеткі адыходзяць з сада,

На развітанне дружна гімн пяём.

І завуч школы выступіў заўзята:

— Радзіме

Патрыётаў мы дадзім:

На сто працэнтаў —

План па акцябратах,

Па піянерах —

Аж на сто адзін.

Пасля апладысментаў вельмі кволых

Падняўся, каб сказаць пра райсабес,

Яго надзвычай бойкі ідэолаг:

— Пенсіянеры маюць інтарэс

Да мудрае палітыкі дзяржавы,

Падтрымліваюць горача яе,

Хоць не знікаюць крызісу выявы

І пенсіі на тыдзень не стае.

Хапае ім святочных дэманстрацый,

Не слухаюць нацдэмаўцаў ману...

Мы ж заклікаем

Гэтак жа трымацца,

Як некалі трымаліся ў вайну.

Перадавым агучылі падзякі

І прэміі паслалі наўздагон.

А хто тады ідэйна аніякі?

Рабочы клас,

Той самы гегемон.

Былі ў раёне нават прэцэдэнты

Сярод незадаволеных, калі

Нядобра абзывалі прэзідэнта

І дэпутатаў ганьбілі-клялі.

Дарма, што невялікія зарплаты

І беспрацоўе прэцца цераз край.

З людзьмі патрэбна весці так дэбаты,

Каб верылі яны,

Што ў нас тут рай.

І на такой аптымістычнай хвалі,

Перш чым паразбіралі паліто,

Узнёсла гімн дзяржаўны праспявалі,

Хоць слоў яго не ведаў аніхто.

* * *

Ідэалогія прывабная без меры!

І з вуснаў іхніх

Гэткі мёд цячэ,

Што вераць ім адны пенсіянеры

І немаўляткі.

Школьнікі яшчэ.

 

Добавить комментарий

Внимание! Перед добавлением комментария помните, что его прочтут другие пользователи и авторы комментируемого Вами материала. Будьте уважительны друг к другу и старайтесь обходиться без сленговых и нецензурных выражений.


Защитный код
Обновить

Последние добавления

972.
Ну вот и подняли тарифы ЖКХ. А ведь кое-кто утверждал, что наше прав.....
971.
Вовочка, услышав, как мурлыкает кот, бежит к отцу-автомеханику: — Па.....
ПРОТИВ ДМИТРИЯ ДАШКЕВИЧА ВОЗБУЖДЕНО НОВОЕ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО
Лидеру «Молодого фронта» грозит еще один год лишения свободы. .....
«НАДО ОТЫСКАТЬ СПОСОБ РАЗГОВАРИВАТЬ НЕ ЯЗЫКОМ САНКЦИЙ»
Посол Литвы в Беларуси Линас Линкявичюс заявил, что Вильнюс и Минск...
МИД ИЗРАИЛЯ СЛЕДИТ ЗА СИТУАЦИЕЙ С ПРАВАМИ ЧЕЛОВЕКА В БЕЛАРУСИ
Глава отдела Евразии израильского МИД Яаков Ливне 18 июля на пресс-к.....

Самое популярное за месяц

службы мониторинга серверов