Павал Батуеў: Залегчы на дно ў Майнцы. Пра ўцёкі ад КДБ, побыт у Германіі і нямецкія перспектывы
Павал – электрык, палітычны актывіст з Салігорску і ўладальнік шыкоўных вусаў. Ягоныя стасункі з беларускай міліцыяй даўнія, складаныя і поўныя драматызму, як належыць сапраўднаму раману. Апошняй кропкай у гэтым эпасе стаў арышт у лістападзе 2021 года, выбрацца з якога ўдалося падпісаўшы паперы “аб супрацоўніцтве”.