TOP

НЕ Ў ДЭПУТАТЫ, А ЗА КРАТЫ…

Пасля таго як актывіст-дэмакрат Іван Амельчанка пастаяў побач з міліцыянтам, трымаючы плакат з надпісам «Мусарок», яго тройчы садзілі на «суткі». Таму Амельчанка вырашыў стаць кандыдатам у дэпутаты. У сваёй праграме, у прыватнасці, паабяцаў забяспечыць жыллём ветэранаў вайны 1812 года. Не дзіва, што пасля гэтага зноў трапіў за краты. Міліцыянты распускалі чуткі,Што брыдкасловіць гэты дэмакрат.Справоджвалі суды яго на «суткі»,Каб там хаця б на часЗабыў пра мат.

А ён (ну проста нейкі бесталковы)
Нібы на «суткі» просіцца знарок:
Ці зноў «мянтам»
Не тыя скажа словы,
Ці на плакаце крэмзне «Мусарок».
А потым людзі мудра падказалі:
— Не тое робіш, неразумны наш.
Калі сядзець —
Дык у авальнай зале,
А не каля замызганых параш.
А тут якраз і выбары на носе,
Чакае членаў ніжняя з палат.
Няўжо камусьці здуру падалося,
Што стане дэпутатам дэмакрат?
Надзею, быццам шанцаў ёсць багата,
У галаву ніхто сабе не ўтоўк:
Калі ў Палату ўлада дэмакрата
Прапусціць,
Дык у лесе здохне воўк.
А можа, нават здохне і ваўчыца…
Ды не павалакуць да «варанка»,
Бо будзе агітацыяй лічыцца,
Калі загнеш і праўда мацюка.
І дэмакрат,
Сабраўшы ўсе паперы,
У выбарчы ўключыўся марафон.
Паабяцаў, што выдзеліць кватэры
Тым, ад каго ўцякаў Напалеон.
Ён, дэмакрат, — дасціпны чалавеча:
Хацеў давесці, мусібыць, пры тым,
Што сёння ў нас яна,
Палата-«веча»,
Займаецца бязглуздым і пустым;
Што статус дэпутатаў вельмі хілы,
І наш народ
Смяецца з іх падчас;
Што ў нашае дзяржаве мае сілу
Не іх закон,
А прэзідэнцкі ўказ.
Здаецца мне,
Абралі б нашы людзі
У «веча» дэмакрата-дзецюка:
Хоць весялей у зале тлумнай будзе,
Як насамрэч
Загне ён мацюка.
Аднак інакш улада меркавала,
Трывогу адчуваючы адну:
І праўда, можа,
Тых ваяк нямала,
Што з Францыяй калісь вялі вайну.
У нас і так жыллёвая праблема —
Кватэр народ
Чакае дзесяць год.
Цяпер з падачы нейкага нацдэма
І ўвогуле дабавіцца турбот.
Спыніць яго патрэбна тэрмінова,
Падсекчы, мовіць так, на карані,
Каб не гучала
У Палаце слова,
Каб пра яго
Не чуў ніхто ані.
Шукаць не трэба
Спосаб самы гнуткі,
Каб ён маўчаў, нягоднік, як сцяна:
У каталажку зноў,
На тыя ж «суткі»,
Пакуль пра выбары не сціхне гамана.
* * *
Не будзе дэмакрат тварыць законаў…
Але, прызнацца, мне шкада цяпер,
Што ўдзельнікі вайны з Напалеонам
Так і не змогуць атрымаць кватэр.

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.