TOP

КАМПАНІЯ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!» СТВАРЫЛА СУПОЛКУ ТБМ

На рэспубліканскай нарадзе кіраўнікоў рэгіянальных аддзяленняў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» прынята рашэнне аб стварэнні суполкі Таварыства беларускай мовы. 

«Таварыства беларускай мовы апынулася ў складанай сітуацыі. Праз непамерную, у которы раз павялічаную плату за арэнду памяшкання яно можа пазбавіцца сваёй цэнтральнай сядзібы ў Мінску. Мы вырашылі дапамагчы ТБМ, стварыўшы ў кампаніі суполку Таварыства беларускай мовы, сябры якой адразу заплацілі гадавыя ўнёскі і сабралі ахвяраванні на дзейнасць таварыства», — кажа лідэр кампаніі Уладзімір Някляеў.

«Увогуле ж сітуацыя патрабуе больш шырокіх дзенняў ўсёй нашай грамадзянскай супольнасці, — працягвае Някляеў. — Вось глядзіце: сёлета на ўтрыманне сістэмы дзяржаўнага кіравання і карных структур выдаткуецца калі 10 млрд. долараў, што складае дзве траціны дзяржаўнага бюджэту. Праз сістэму льготаў падтрымліваецца мноства арганізацый, «дзяржаўная карысць» якіх толькі ў іх лаяльнасці да цяперашняга рэжыму. У той жа час на падрыманне ў беларускай дзяржаве беларускай мовы, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, сродкаў няма. І наўрад ці пры гэтым рэжыме яны знойдуцца, хоць сярод заснавальнікаў ТБМ у 1989 годзе былі не толькі грамадскія арганізацыі, але і дзяржаўныя ўстановы: Міністрэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Камітэт па друку, Беларускае радыё і тэлебачанне… Тады ім патрэбная была родная мова, а цяпер чамусьці не. Значыць, трэба шукаць сродкі для выжывання самім. Паасобку і арганізацыямі, аб’яднаннямі. Дапамагаць самім сабе гуртам, талакою — і ў гэтым галоўны сэнс прынятага намі рашэння аб стварэнні суполкі ТБМ». 

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.