TOP

Школьнікаў адпраўляюць адпрацоўваць на «Барысаўдрэў»

Вучняў 9-11 класаў школы №6 Барысава адпраўляюць адпрацоўваць на «Барысаўдрэў». Адразу некалькі чалавек падцвердзілі гэтую шакуючую інфармацыю. Старшакласнікаў накіроўваюць на прыборку тэрыторыі скандальнага барысаўскага прадпрыемства. Прычым тыя вучні, якія спазняюцца на ўрокі, адпраўляюцца адрабляць працоўную павіннасць фактычна «аўтаматам».

Сярэдняя школа №6 знаходзіцца на вуліцы Ленінскай. Гэтая навучальная ўстанова знаходзіцца непадалёк ад дрэваапрацоўчага прадпрыемства.

«Гэта праўда!!! Класная кіраўніца майго сына пыталася дазволу на яго працу па ўборцы тэрыторыі «Барысаўдрэва»!!! Учора а 14-00 бацькі пецярых хлапчукоў далі згоды, двое спазніўшыхся на ўрокі — былі гэтак жа, у пакаранне, адпраўленыя туды ж!!! 6-я сярэдняя школа!!! Майму дзіцяці вучыцца яшчэ два гады! Куды нам дзявацца?», — не можа стрымаць эмоцыяў маці аднога з школьнікаў.

«Сёння раніцай мне адзін настаўнік шостай школы таксама казаў аб тым, што ўчора з самага ранку на «Барысаўдрэў» збіраліся адпраўляць дзяцей», — паведамляе нам ужо іншы наш чытач.

Акрамя таго, нам паступіла інфармацыя, што і навучэнцы Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя (колішняе ПТВ №62) таксама маюць адпрацаваць на прыборцы тэрыторыі барысаўскай «запалкі».

А на самім прадпрыемстве тым часам тры наступныя суботы ўжо абвешчаныя суботнікамі, на якіх абавязаны адрабіць усе супрацоўнікі завода. Таксама да ліпеня, да новага часу Х, калі «Барысаўдрэў» чакае новая праверка на мадэрнізацыю, пра звальненні адміністрацыя параіла нават забыцца.

barysau.by 

Фото CTV.by

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.