TOP

Суд і Палата маўчаць зацята

Хоць прававых праблем у нашай краіне аж занадта, у мінулым годзе Канстытуцыйны суд не зрабіў ніводнага заключэння аб адпаведнасці прававых актаў Канстытуцыі Беларусі. Колісь месцам для дэбатаўБыў Вярхоўны наш Савет,Бо сумленна дэпутатаўАбіралі — як і след.

Дык ці трэ давацца дзіву,
Што нямала год назад
Прэзідэнта ў хвост і ў грыву
Мог счыхвосціць дэпутат,
Калі той пра нешта схлусіць…
А таксама верыў люд,
Што не спіць у шапку, мусіць,
І Канстытуцыйны суд:
То імпічментам агрэе,
То адменіць ён Указ…
Не «Паўночная Карэя»,
А была «Еўропа» ў нас.
Што ж цяпер? Тае Палаты
Голас людзям не чуцён.
Нарадзілі дэпутаты
Усяго адзін Закон.
Ды і суд Канстытуцыйны
Як набраў у рот вады.
Курс трымае афіцыйны,
Хоць вядуць нас не туды…
* * *
І давольны вельмі Тата,
У яго няма пакут,
Бо цяпер маўчаць зацята
І абраннікаў Палата,
І Канстытуцыйны суд.

Алесь НЯЎВЕСЬ

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.