TOP

Парашыў генерал засакрэціць вакзал

Фатографа адной з газет міліцыя затрымала за тое, што ён здымаў будынак Акадэміі навук. Аказваецца, Міністэрства ўнутраных спраў прыняло пастанову, згодна з якой нельга фатаграфаваць будынкі, дзе месцяцца розныя дзяржаўныя органы, аэрапорт, чыгуначны вакзал і г.д. Бягуць удалеч рэйкі-шпалы.Паўзуць вужакі-цягнікі.Буфет прасторнага вакзала.Стол быццам грыб.Два дзецюкі.

Чакала доўгая дарога,
У Мінск прыехалі здалёк.
— Не разумею я нічога, —
Сказаў адзін. —
Не петрыць клёк.
Хадзіў я з фотаапаратам
Ля Акадэміі навук,
Будынак зняць хацеў,
Ды раптам
Ледзь апарат не выпаў з рук.
«А нельга ўжо будынак гэты
Здымаць, грамадзянін, цяпер,
Бо я не знаю вашай мэты», —
Галёкнуў міліцыянер.
Службоўцу я не запярэчыў,
Схаваў свой фотаапарат,
Хоць здымак быў бы мне дарэчы —
Будынак радуе пагляд.
Ты не дасі, магчыма, веры,
Ды астудзілі мой запал
Таксама міліцыянеры,
Калі я зняць хацеў вакзал.
Яны ўзялі мяне пад пахі,
Гразілі скласці пратакол,
Бо, каб здымаць будынкі-гмахі,
Патрэбна мець якісь дазвол.
Дык я няўцямны, як варона,
Бо не магу знайсці прычын,
Чаму такая забарона
Для гмахаў тых, пагроза ў чым.
Мо думаюць, што нехта хіжы
Архітэктурны від скрадзе,
Каб паўтарыць яго ў Парыжы,
Наогул невядома дзе?
А можа, мае хтось апаску,
Што тэрарыст ці злыдзень-гад
Рашыў пакласці там «фугаску»
І хоча вывучыць фасад?
І перш чым рушыць да перона
(Ужо цягнік прыбыў якраз),
Другі дзяцюк пра забароны
Пераканаўчы даў адказ:
— Нікому не патрэбна красці,
Ніхто будынкі не ўзарве.
А проста выбух — во няшчасце! —
Адбыўся ў нечай галаве.

Алесь Няўвесь

Ад рэдакцыі.

Нашы чытачы пытаюцца, дзе можна набыць зборнік Алеся НЯЎВЕСЯ «Авохці мне!..» Адказваем: толькі у мінскай кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Для мітынгаў зноўку шукаюць пляцоўку

Калісьці гарыла любіла «чарніла»

У міністра-бюракрата козыр — клятва Гіпакрата

Не пазычыў прэзідэнт грошы нават пад працэнт

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.