TOP

Вынік мецьмем неблагі, калі ўсім дадзім сцягі

Прадстаўніца БРСМ на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала падчас будучага перапісу насельніцтва дарыць кожнай сям’і дзяржаўны сцяг. «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе», — адказаў прэзідэнт. Калі наш Бацька Лукашэнка Прыйшоў да юных, маладых, Адна БРСМа «членка» Ідэю выказала ўслых:

— Пакуль што моладзь без ахвоты
Ідзе ў рады БРСМ.
Не ўсе ў краіне патрыёты!
А хто-ніхто й зусім нацдэм!
Каб самі мы і дзеці-ўнукі
Нарэшце выйшлі на прасцяг,
Патрэбна кожнаму
У рукі
Нацыянальны выдаць сцяг!
Дык калі ў раз чарговы будзем
Народ наш перапісваць мы,
Сцягі разнесці варта людзям —
Ва ўсе хацінкі і дамы.
— Якая правільная думка! —
Усклікнуў Бацька. —
Мне ўспадоб!
Калі б раней пра сцяг датумкаў,
Усё зусім інакш было б,
Мы пачуваліся б няблага.
Да сімвалаў у люду сверб!
Таму народу мала сцяга —
Дадзім мы кожнаму і герб!
* * *
Юнацтва згадваецца міла,
Хоць быў і беспрасветным час…
Ідэалогіяй карміла
Улада колішняя нас.
Натхнялі лозунгі, плакаты
І пераходныя сцягі,
І адыходзілі зарплаты,
Здавалася, на план другі…
Краіна зараз не такая,
Не тыя ў нас цяпер часы.
Заместа сцяга люд чакае
Па кілаграму каўбасы…

Алесь НЯЎВЕСЬ

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

«Вораг здохне няхай, мы ж патрапім у рай!»

Праўду выказаў святар — атрымаў пад дых удар

Не абдзяляе Бацька ўвагай і ўвесь народ частуе дзягай

У нас павінны педагог варочаць гной і класці стог

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.