TOP

Зажылі б мы лепш у два разы, каб вырошчваў Бацька гарбузы

Наведваючы прыватнае прадпрыемства «ЛідаТэхмаш», Аляксандр Лукашэнка расказаў, які небывалы ўраджай вырошчвае на сваім участку. Да прыкладу, сёлета ён упершыню вырошчваў пшаніцу. «Пяць гектараў я ўзяў і пасеяў, 92 цэнтнеры — я нават не думаў, што столькі будзе». Быў Бацька простым дэпутатам, А потым выбіўся ў «вярхі». Але вядома й дашкалятам, Што ён, як кажуць, ад сахі.

Касіў траву і клаў барозны,
Вырошчваў жыта і авёс…
Ну, словам, мае навык розны
І сам, лічы, з зямлі прарос.
Таму з экрана кажуць часта,
І ў прэсе водгукі былі,
Што мае Бацька свой участак —
Кавалак ворнае зямлі.
Дый ад самога чулі словы:
— Калі я ўранку пакашу
Ці пакалю пад вечар дровы,
Дык адвяду крыху душу.
Яму сялянская закваска
Заўжды прыносіць добры плён.
Хто там бываў, той лічыць казкай
Ягоны, так сказаць, загон.
У тым пераканацца нават
І Сігал мог, і Дэпардзье,
Як Бацька ім паказваў навык
І ўгоддзі ўзорныя свае.
Ступіўшы на загон са сцежкі,
Параскрывалі рты яны,
Бо кавуны ў яго — як дзежкі,
А бульбіны — як кавуны!
Адводзіў Бацька позірк горды
(Ён не шчыруе напаказ),
Бо ведаў: новыя рэкорды
Пакажа ў самы блізкі час.
І вось надоечы пшаніца
Прынесла гэткі намалот,
Што той пшаніцай ганарыцца
Не толькі сам, а ўвесь народ!
* * *
Дасціпна кажуць у народзе:
— Жылі б мы лепш у два разы,
Каб прэзідэнт на агародзе
Вырошчваў бульбу й гарбузы…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубрыцы «Фельетон»:

Гэта мэта райсавета: каб была адна газета

Патрымаеш чысты ліст — ты амаль што экстрэміст

Замест сабакі слыннай масці махляр сумеў свінню падкласці

А хто ж дабіўся перамогі, як «морды білі» педагогі?

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.