TOP

Ніхто не трапіў у шпіталь — была ідылія амаль

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў заявіў, што з боку сілавікоў катаванняў не было.Міністэрства ўнутраных спраў на сайце дзяржзакупак размясціла тэндар на рамонт 290 электрашокераў. Ён самавіты, пры пагонах, Яго язык — не памяло, І знаем мы са слоў ягоных, Што катаванняў не было.

Выходзіць, хто-ніхто, быць можа,
Параніў сам сябе, на жаль,
А так усё было прыгожа —
АМАП не ставіўся варожа,
Была ідылія амаль.
Ласкава бралі тых пад рукі,
Хто сам валяўся на зямлі,
У аўтазакі без прынукі
Людзей амапаўцы вялі
І іх культурна везлі потым
У ізалятар на начлег,
Каб не валяліся «пад плотам»,
Бо пакідаць без даху — грэх.
У ізалятары ўшчувалі
І пераконвалі ўсур’ёз:
Маўляў, паклалі вы на шалі
Свой і краіны нашай лёс.
Дзяўчатам жа дарылі кветкі,
І не цураліся яны.
Ну, словам, быў малюнак рэдкі,
Амапаўцам няма цаны.
Якія там «крутыя меры»?!
Байцы галантнымі былі.
За гэта міліцыянеры
Падзяк займелі да халеры,
Ад прэзідэнта ж — медалі…
* * *
Так увіхаліся «героі»,
Змагаліся за Беларусь,
Што выйшлі шокеры са строю.
На кім яны зламалі зброю,
Нам не расказваюць чамусь…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Крыўда Бацьку задушыла: абышліся з ім паршыва

Каб хлопец біў у барабан, дык меў бы ён гаротны стан

Службоўцы злыдня не знайшлі, бо ім шукаць няма калі

Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.