TOP

Няўжо праз год ці нават пяць наш тэрмін дзеці дасядзяць?

Мінчук Аляксандр М. быў затрыманы на Плошчы Перамен, суд наканаваў яму 15 сутак арышту. Пасля таго, як «бунтар» нейкі час пабыў у ізалятары на вуліцы Акрэсціна, яго адправілі дамоў і сказалі: «Вернешся ў канцы тыдня і дасядзіш». Відаць, ізалятар быў перапоўненым… Людзьмі, як бочка селядцамі, Бітком набітая турма. Наглядчыкі ў знямозе самі, Бо перадышкі ў іх няма.

А для няшчаснага сядзельца
Наогул пекла акурат.
Няма куды сядзельцам дзецца,
Хоць турмаў у краіне шмат —
І ў Магілёве ёсць, і ў Брэсце…
Парой канвой туды вязе,
Каб адсядзелі ўсе нарэшце,
Бо «да Хрыстовага прышэсця»
Чакаць ім прыйдзецца ў чарзе.
З сядзельцам і зайшла размова
Якраз пра гэтую чаргу.
Турэмшчык вымавіў сурова:
— Я адпусціць цябе магу.
Аднак жа вернешся праз тыдзень,
Належны тэрмін дасядзіш.
Ды не хадзі на плошчу, злыдзень,
Сядзі ў кватэры, быццам мыш.
І прыгразіў яму:
— Іначай
Сядзецьмеш тут да скону дзён,
Або на волю выйдзеш клячай…
* * *
Калі займацьме ўладны трон
Наш «незаменны і адзіны»
І год, і пяць, і дваццаць пяць
І тэрмін свой не дасядзім мы,
Дык нашы дзеці дасядзяць…

Алесь Няўвесь

Чытайце таксама ў рубры4цы «Фельетон»:

Як «уважыла» Феміда пратэстанта-інваліда

АМАПу кавуны далі б імпэт трайны

І нават на імёны стварылі забароны

Замольваць прыйдзецца грахі, аднак давольныя «вярхі»

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.