TOP

Народ і хацеў бы па-іншаму, ды не можа. Не можа нейкі час. А потым усё зменіцца…

Беларусы, якія самі сталіся ахвярамі рэжыму, пазбягалі ад рэпрэсіяў, нярэдка ўспрымаюцца зараз па-за межамі сваёй краіны ды і ў сябе як зачыншчыкі вайны ва Украіне. Як ставіцца да гэтага, спыталіся ў вядомых асобаў.

Изображение: Depositphotos

У інтэрнэце нядаўна з’явіліся некаторая інфармацыя з маніторынга па дыскрымінацыі беларусаў. Найбольш распаўсюджаная такая практыка ў Польшчы, дзе месціцца большасць украінскіх бежанцаў.

Але ўсё адносна: там нават у фірмах з украінскімі ўладальнікамі звальненьні беларусаў паводле нацыянальнасьці зь масавага характару не набылі –наадварот, на адзін такі выпадак прыпадае дваццаць, дзе беларусам выказвалі падтрымку, не зважаючы на іхныя пашпарты.

Нягледзячы на гэта і дома, і па-за яго межамі шмат хто так ці інакш лічыць сябе адказным за праліццё крыві ў Украіне. Чаму так адбываецца?

Алена Анісім, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў: абвінавачваць беларусаў – ліць ваду на чужы млын

– Беларусы на сёння адлучаны ад механізму прыняцця рашэнняў. У беларусаў сёння няма ніякіх варыянтаў для таго, каб уплываць на палітыку. У сувязі з гэтым уся адказнасць кладзецца на вертыкаль, уладу, якая менавіта і вызначае лінію дзяржавы. Таму абвінавачваць беларусаў – ліць ваду на чужы млын і распальваць нейкую нянавісць, агрэсію і варажнечу.

Аляксандр Вайтовіч, акадэмік, былы старшыня Нацыянальнага сходу: мы – у аскепках гістарычнай даўніны

– Беларусь уцягнутая, як кажуць, у “вайсковую спецаперацыю” і будзе пакутаваць ад гэтага.

Магчыма, у варонку вайны краіна і не ўскочыць, але з наступстваў ужо ўчыненага яна не ўберажэцца. Хоць у цяперашняй сітуацыі вінна не Беларусь, а кіроўныя ўлады.

Якая калектыўная адказнасць беларусаў за вайну ва Ўкраіне? Адказнасць нясе толькі вертыкаль!Прабачце, савецкая ўлада існавала з 1917 па 1990 год, а колькі Гітлер знаходзіўся пры ўладзе? І колькі гора ўсяму свету прынеслі тыя рэжымы… Толькі я не лічу, што ва ўсім тым вінаватыя народы. Вось і наш народ сёння падмануты і запалоханы, ён нічога не можа з гэтым зрабіць.

Калі чую адваротнае, то кажу: тады атрымліваецца, нібыта ўсе, хто жыў пры рабаўладальніцтве, вінаватыя ў тым, што было рабаўладанне?

Не, такая сістэма была створана, яна вяршыла сваю ўладу, не давала людзям ні выказацца, ні нешта змяніць.

Аскепкі гістарычнай даўніны дажылі да нашага часу, калі ствараецца ўлада, што захоплівае ў краіне ўсе рычагі кіраўніцтва і падпарадкоўвае грамаду. Народ і хацеў бы па-іншаму, ды не можа. Не можа нейкі час. А потым усё зменіцца.

Виктор Терещенко, кандидат в президенты: Беларусь будет в списках виновных за российское вторжение

– Мне бы вообще не хотелось во все этом участвовать. Но Александр Лукашенко знал, сопровождал, поддакивал и предоставил свою территорию для российской агрессии. Узурпатор он, не узурпатор, но исполняет обязанности руководителя страны.

Официальная беларусская сторона приняло решение предоставить территорию, аэродромы, пункты для размещение войск агрессии, помогла им в транспортировке и логистике… Мы же помним все дни пособытийно… Все всё видели.

Беларусь понесет в будущем ответственность вместе с Россией. И зачем теперь мировому сообществу разделять Беларусь и Россию? Никто не станет разбираться, кто больше участвовал, а кто меньше. Беларусь будет в списках виновных за российское вторжение – вслед за Россией, но будет, а если кто-то и вступится за Минск, того задавят.

Более того, война завтра не закончится. Какие переговоры? Украина официально не признает Крым российским, никогда не пойдет на «денацификацию» и «демилитаризацию». Россия изначально выдвинула невыполнимые требования – и кто втер в мозги Путина, что такое возможно?

К сожалению, все только начинается…

Присоединяйтесь к нам в Фэйсбуке, Telegram или Одноклассниках, чтобы быть в курсе важнейших событий страны или обсудить тему, которая вас взволновала.