TOP

Фельетон

Суддзя і сакратарка мясцовага суда наведалі дома жыхара г. Барань Аршанскага раёна, інваліда-калясачніка Аляксея Каранькова, каб правесці «судовае пасяджэнне» і аштрафаваць на 81 рубль за тое, што «падсудны» падчас вулічнага шэсця пачапіў на сваю каляску бел-чырвона-белы сцяжок. Потым участковы патлумачыў «зламысніку», што суд уважыў яго з-за інваліднасці. «Хай бы ўлада ўважыла тым, што зрабіла б у пад’ездзе пандус, як штогод абяцае», — гаворыць А. Каранькоў. Пачуцці бурнымі былі, Было здзіўленне ў інваліда, І разгубіўся ён, калі, К яму дамоў прыйшла Феміда.

У адным з двароў на вуліцы імя Панчанкі ў Мінску рамонтнікі даводзілі да ладу тратуар. Калі не хапіла пяску, яны «абчысцілі» дзіцячую пясочніцу. Двор сучасны гарадскі Не багаты на забавы: Хоць і ёсць турнік які, Ды занятак нецікавы.

Сваю кавярню «Сава» ў вёсцы Лучынаўка, што пад Віцебскам, бізнесовец Яўген Кавалеўскі спачатку перайменаваў у «Света 80%», а потым захацеў даць назву «Света, Маша, Вераніка». Аднак Віцебскі райвыканкам не зацвердзіў назву, бо яна «носіць палітычны характар». Адразу ж з’явіліся правяральшчыкі з санстанцыі, КДК, міліцыі, МНС… Бізнесовец падаў дакументы на новую назву — «Віця, Дзіма, Коля» (так завуць сыноў А. Лукашэнкі) і цяпер гадае, зарэгіструюць яе ці не… А неблагі даход давала Кавярня гэтая дзялку! Таму ён меў даброт нямала І грошай многа ў кашальку.

У Мінску на адным з балконаў нехта вывесіў кавалак белай тканіны з надпісам: «Гэта не сцяг». Тканіну знялі пры дапамозе пад’ёмніка. Сказаць па праўдзе, ў цёткі Зіны Бялізны ўвогуле няшмат: Тры навалочкі, дзве прасціны І драбяза… На добры лад,

Гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі з таблічкай на грудзях «Спыніце гвалт!» зладзіў адзіночны пікет каля Следчага камітэта. Неўзабаве ён атрымаў 10 сутак арышту. Апошнім часам гвалту многа… Бадай, любому святару, Калі ён існы служка Бога, Шалёны гвалт не па нутру,

У Хойніках адбыўся мітынг, у якім удзельнічалі 200 мясцовых жыхароў. Каб адказаць на пытанні, прыйшлі старшыня райвыканкама, начальнік міліцыі і пракурор, якія запэўнілі, што грамадзяне нічога процізаконнага не робяць, а рэпартаж з мітынга з’явіцца ў раённай газеце. Аднак неўзабаве (відаць, па падказцы «зверху») раёны суд пачаў штрафаваць удзельнікаў мітынгу. Вельмі пільны клопат, скажам прама (І з’явіўся ён з нядаўніх пор), Мелі старшыня райвыканкама, Міліцэйскі бос і пракурор.

Падчас аднаго з судоў над журналістамі адвакат спытаўся ў ампаўца-«ціхара», якія штаны былі ў яго ў той дзень, каб можна было апазнаць на відэазапісе. «Я не магу сказаць, гэта сакрэтная інфармацыя», — пачулі ад амапаўца. Каб за народам сочку весці, Пратэсты вывучыць знутры, З людзьмі на вулічныя шэсці Таемна ходзяць «ціхары».

У Наваполацку маладая жанчына Зоя Скварцова гуляла з 4-гадовым сынам. На асфальце хлопчык намаляваў крэйдай дамок, а мама дамалявала бел-чырвона-белы сцяг і лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязням!» Жанчыну з дзіцём забралі ў міліцыю, пратрымалі ў аддзеле паўтары гадзіны, склалі пратакол і перадалі яго ў суд… З-за чаго ўсчалася «схватка», Завяршыўшыся судом? На асфальце хлапчанятка Малявала крэйдай дом,

Жодзінскі маладзён Аляксандр Шабан замест службы ў арміі выбраў іншы варыянт: па кантракце пайшоў служыць у мясцовую турму. Калі вечарам Аляксандр з сябрамі гуляў па сталіцы, яго схапілі амапаўцы. Спачатку прывезлі ў Партызанскі РУУС, а потым у родную жодзінскую турму. Маладзёну прыйшлося прайсці праз «усе кругі пекла»… На наступны дзень пасля суда начальства паведаміла Шабану, што ён звольнены. Служыць у войску — гэта гонар. Ва ўсякім разе кажуць так. Ды не жадаў насіць пагонаў (Хаця б яфрэйтара) юнак.