TOP

Фельетон

Жодзінскі маладзён Аляксандр Шабан замест службы ў арміі выбраў іншы варыянт: па кантракце пайшоў служыць у мясцовую турму. Калі вечарам Аляксандр з сябрамі гуляў па сталіцы, яго схапілі амапаўцы. Спачатку прывезлі ў Партызанскі РУУС, а потым у родную жодзінскую турму. Маладзёну прыйшлося прайсці праз «усе кругі пекла»… На наступны дзень пасля суда начальства паведаміла Шабану, што ён звольнены. Служыць у войску — гэта гонар. Ва ўсякім разе кажуць так. Ды не жадаў насіць пагонаў (Хаця б яфрэйтара) юнак.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў заявіў, што з боку сілавікоў катаванняў не было.Міністэрства ўнутраных спраў на сайце дзяржзакупак размясціла тэндар на рамонт 290 электрашокераў. Ён самавіты, пры пагонах, Яго язык — не памяло, І знаем мы са слоў ягоных, Што катаванняў не было.

Падчас нядаўніх катаванняў пратэстоўцаў байцы АМАПа, у прыватнасці, прымушалі іх спяваць дзяржаўны гімн Беларусі. Як быццам трапіў у гестапа Пасля пратэсту маладзён. Здавалася, байцы АМАПа Яму, няшчаснаму, гамон

У Магілёве падчас мітынгу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі вецер сарваў і знёс з будынка аблвыканкама агромністы дзяржаўны сцяг Беларусі. Прыгожы, светлы горад. Плошча. Людскі натоўп. Будынак-гмах. Над гмахам вецер сцяг палошча — Агромністы дзяржаўны сцяг.

Выступаючы на мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, жанчына з глыбінкі сказала: «У мяне маленькая зарплата, я адчуваю сябе неабароненай, я не была на моры. Я за Лукашэнку». Жанчыне шчасця не стае, Бо не жыве багата: Працуе ўвішна, ды ў яе Маленькая зарплата —

Напярэдадні выбараў у выступленнях Аляксандра Лукашэнкі адчувалася крыўда на беларускі народ: маўляў, сіл не шкадаваў на сваім пасту, і тым не менш гучаць заклікі выбраць іншага кандыдата. Да прыкладу, ён выказаў дакор «творцам» («Учора кланяліся, звіваліся, радаваліся. Пелі, скакалі. Што з імі здарылася?»), папракнуў выпускнікоў ліцэя БДУ, якім «былі дадзеныя прэферэнцыі з боку дзяржавы» і якіх «узрасціў на ўласных грудзях». Разлічваў Бацька, што не будзе, Бадай, на выбарах праблем: Народ ужо прывык к аблудзе, А значыць, будзе «глух і нем»,

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў, каментуючы дзеянні сілавікоў падчас пратэстаў у гарадах краіны, заявіў, што бярэ адказнасць на сябе «за траўмы выпадковых людзей на пратэстах». Цяпер бурліва ў Беларусі… Каго, прынамсі, ні вазьмі — Усіх суцэльны гвалт прымусіў Не быдлам звацца, а людзьмі.

На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка быў складзены пратакол за тое, што ён «пад гучную музыку стукае невядомым прадметам па вечку каструлі, якое трымае ў руках». Падставай для пратакола паслужыла відэа, якое Кудзік размясціў на тэлеграм-канале «Вілейка для жыцця». Няпроста жыць народным масам, Улада здзекуецца з іх, І свой пратэст апошнім часам Ім нельга выказаць услых.

Пяцёра жыхароў сталіцы звярнуліся ў Заводскі РУУС г. Мінска з заявамі, што махляр узяў у іх грошы на будаўніцтва, аднак абавязацельстваў не выканаў. Алена М. атрымала адказ, што крымінальная справа не ўзбуджана «з-за адсутнасці складу злачынства», бо «будаўніка не ўдалося знайсці і дапытаць». У час не надта улежны гэты Вакол людзей, як камары, Так і кружляюць прайдзісветы, Так і «кусаюць» махляры!