TOP

Фельетон

Расійскія тэлеканалы распаўсюдзілі навіну, што шведскі самалёт раскідваў над тэрыторыяй Беларусі лялькі, хоць Міністэрства абароны гэта абвяргае. А мяне найбольш зацікавіла, як выказалася адна з жыхарак Івянца: «Па мне, дык лепей бы скінулі мяса, а не цацкі…» Прайшла па «тэліку» навінаІ ўзбударажыла народ: Над нашай мірнаю краінай Кружыўся шведскі самалёт.

Летась 426 чалавек былі незаконна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Гэта амаль у два разы болей, чым у папярэднім годзе. Ці ж раўнадушнымі пакінеПарадак, пры якім жывём:Народу менее ў краіне —«Сядзельцаў» болей з кожным днём?

Прыватнікі павінны паставіць для сябе задачу дасягнення ў гэтым годзе сярэдняга заробку не ў 500 долараў, а пад 700… Што, грошай няма ў фірмы, каб заплаціць людзям нармальную зарплату? Ёсць. Няхай прадаюць «мерседэсы» і плацяць людзям зарплату. Аляксандр Лукашэнка Зарплата для людзей — святое!Мы ж не бамжы, не жабракі.Сам прэзідэнт сказаў пра тое,І даў усім наказ такі:

А. Лукашэнка катэгарычна забараніў выкарыстоўваць сельгасугоддзі пад прамысловае будаўніцтва. І нават расказаў гісторыю, як кіраўнік Мінскай вобласці Б. Батура лабіраваў інтарэсы ізраільскіх бізнесоўцаў, а прэзідэнт адмовіў, заявіўшы, перадай «прывет яўрэям». Чаму ж кітайцам іншы прывет, чым яўрэям?Валерый Карбалевіч, палітолаг У кабінеце вырашаліВялікаможныя чыны,Каго пусціць сюды з грашамі,Каб падсабілі нам яны.

Сёлета ўстаноўлены ніжні парог тэставага бала для паступлення ў ВНУ — сем балаў. Гэта тое ж самае, што «кол» з мінусам, калі ацэньваць па пяцібальнай сістэме, пры якой мне давялося вучыцца ў школе. Бацькам выказвалі папрокіНастаўнікі — і ўсё часцей:— Ваш сын, прабачце, «недалёкі»,Гультай і прапускае ўрокі,Ну, словам, бэйбусам расце.

Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку і ягоных сваякоў правярала падатковая інспекцыя. Палітыка аштрафавалі на 500 тысяч рублёў. Прычынай для штрафу стала тое, што Лябедзька для куплі аўтамабіля пазычыў грошы ў бацькі, але не аформіў гэта юрыдычна як пазыку і не ўказаў пра гэта ў дэкларацыі. Як камель-цяльпук, здаровы(Важыў ледзь не пяць кіло!)Нарадзіўся хлопчык Вова.Бацьку радасна было!

У Дзень Перамогі ветэранам вайны прапаноўваліся розныя льготы і бонусы: можна было бясплатна падстрыгчыся, схадзіць у кінатэатр, у лазню, камусьці патэлефанаваць (але толькі ў межах Беларусі) і нават пакатацца на лодцы ці катамаране… Ледзь цягаў, як кажуць, ногіСтогадовы дзед Антон.Але ў свята ПерамогіАжываў нібыта ён.

Віцябляніна Дзяніса К. затрымалі ў памяшканні пункта калектыўнага карыстання інтэрнэтам на мінскім чыгуначным вакзале і аштрафавалі за прагляд сайта «Хартыя-97». Да палітычнай барацьбыУ моладзі апатыя.Ёй грошы, гулі мець абы,Нашто ёй звяз ці партыя.