• Погода
  • +23
  • EUR3,0262
  • USD2,4954
  • RUB (100)3,4673
TOP

Фельетон

Прэзідэнт загадаў павялічыць зарплаты, прычым у другой палове гэтага года — двойчы. А старшыня Нацыянальнага банка Надзея Ермакова адразу ж заявіла: «Наша задача — вытворцаў і кіраўнікоў, Нацыянальнага банка — усімі спосабамі, формамі і метадамі знайсці, як гэтыя грошы ў насельніцтва забраць». Жыў-быў на свеце добры цар.Ён царствам правіў год каторы,І ўвесь народ як Божы дарЯго ўспрымаў — не ведаў гора.

Адзін асобнік кнігі «Эфект холдынга», у падрыхтоўцы якой узялі ўдзел некаторыя кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта, каштуе 4 мільёны 800 тысяч рублёў (!). Зноў мае радкі-калючкіХай адведаюць чыны:Давялі зусім да ручкіЭканоміку яны.

У Астравецкім раёне будуецца АЭС. Згодна з пагадненнем, «Расатам», як забудоўшчык, устанавіў перыяд гарантыйнага тэрміну эксплуатацыі станцыі — на працягу двух гадоў. А што будзе потым?.. Была агучана заява:«Дзяржава мае інтарэс(А да таго ж і мае права) Пабудаваць сваю АЭС».

У Мінску асудзілі эколагаў Таццяну Новікаву і Андрэя Ажароўскага за тое, што яны неслі ў пасольства Расіі адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракта на будаўніцтва АЭС і пры гэтым быццам бы… лаяліся матам.Вядома ж, адкрыццём не будзе,Калі скажу: спакон вякоў,Ва ўсе эпохіНашы людзіЖыць не маглі без мацюкоў.

Да беларускай каманды на Алімпіядзе ў Лондане даведзены план: заваяваць 25 медалёў. …Міжнародная федэрацыя пілоннага спорту рыхтуе заяўку ў МАК на ўключэнне гэтага віду ў праграму Алімпійскіх гульняў. Што такое пілонны спорт? Ды звычайны стрыптыз.А Беларусь пры гэтым ладзеНібы забыў-пакінуў Бог…Усё цяперка ў заняпадзе,Няма здабыткаў-перамог.

Галоўны архітэктар Мінска прапаноўвае ўключыць у жыроўку плату за паркі і скверы. Маўляў, утрымліваць дрэвы, кусты і газоны — дорага. То не дзіва ў нашым краіІ вядома напярод,Што як ліпку аббіраеСёння ўлада свой народ.

Расійскія тэлеканалы распаўсюдзілі навіну, што шведскі самалёт раскідваў над тэрыторыяй Беларусі лялькі, хоць Міністэрства абароны гэта абвяргае. А мяне найбольш зацікавіла, як выказалася адна з жыхарак Івянца: «Па мне, дык лепей бы скінулі мяса, а не цацкі…» Прайшла па «тэліку» навінаІ ўзбударажыла народ: Над нашай мірнаю краінай Кружыўся шведскі самалёт.

Летась 426 чалавек былі незаконна прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Гэта амаль у два разы болей, чым у папярэднім годзе. Ці ж раўнадушнымі пакінеПарадак, пры якім жывём:Народу менее ў краіне —«Сядзельцаў» болей з кожным днём?

Прыватнікі павінны паставіць для сябе задачу дасягнення ў гэтым годзе сярэдняга заробку не ў 500 долараў, а пад 700… Што, грошай няма ў фірмы, каб заплаціць людзям нармальную зарплату? Ёсць. Няхай прадаюць «мерседэсы» і плацяць людзям зарплату. Аляксандр Лукашэнка Зарплата для людзей — святое!Мы ж не бамжы, не жабракі.Сам прэзідэнт сказаў пра тое,І даў усім наказ такі: