Хай бы спадчынай былі не даляры, а рублі
Жыхар Гродна мяняў у банку купюру ў 1000 еўра, аднак супрацоўніца, якая разумела, што такіх не існуе, выклікала міліцыю. Аказалася, што пад еўра падрабілі купюру ў 1000 долараў Зімбабвэ, а дасталася яна мужчыну ў спадчыну ад бацькі. (Не так даўно адзін амерыканскі долар каштаваў мільярды зімбабвійскіх). Пачуваўся бацька хвацка. Хоць, здавалася б, стары, Ды яшчэ ўвіхаўся бацька І на полі, і ў двары.
Прэзідэнт сказаў: «Сябры! А гайда на хутары!»
Падчас нарады па пытаннях развіцця ЖКГ прэзідэнт сказаў, што сур’ёзную ўвагу трэба надаваць адраджэнню хутароў і неперспектыўных вёсак. Прэзідэнтам быў калісьці Лозунг кінуты такі: «Каб на шлях шырокі выйсці, Створым аграгарадкі!»
Прысудам сталі справаздачы, як помсціў ён за брэх сабачы
Жыхарку Мінска і яе бацькоў пяць гадоў літаральна тэрарызаваў сусед з-за таго, што гучна гаўкала яе аўчарка. Ён падпаліў машыну, дачу і летнюю кухню, у доме разбіваў вокны, закідваў двор смеццем, пісаў ананімкі ў падаткавую інспекцыю і ў рэшце рэшт падпаліў дом. Усе свае «подзвігі» сусед занатоўваў у дзённік. З чаго пачаўся той эксцэс? Каб пільнавала гаспадарку, Каб злодзей у гарод не лез, Жанчына завяла аўчарку.
Сказалі ёй: «Не верашчы! На кухнях варым мы баршчы…»
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паскардзілася на тое, што падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую яна пачула на свой адрас слова «прихлопнуть» і іншыя зневажальныя эпітэты, якія «можна ўспрымаць як пагрозу забойствам». Пагрозу яна ўбачыла і ў тым, што актывісты збіраюцца правесці пікет па зборы подпісаў каля яе дома, заклікаюць «наведаць» яе. «Дзе ваша абарона, паненкі феміністкі, мяне, пажылой жанчыны ад замаху?» — пытаецца Ярмошына. Праз Інтэрнэт феміністкі паведамілі «пажылой жанчыне», што абараняць яе не збіраюцца… І трэба ж так: навісла хмара Над старшынёю ЦВК: Яна, лічы, ужо ахвяра, Бо можа нехта спадцішка,
Павучальны сюжэт для дзяўчат і кабет
39-гадовая жанчына з Асіповіч у сацыяльных сетках пазнаёмілася з мужчынам, які назваўся «службоўцам арміі Абіджана» (такі горад ёсць у Кот д’Івуары). Іншаземец папрасіў жанчыну, каб яна напісала ліст ягонаму адвакату і той дапамог атрымаць вялікую спадчыну — 1,5 мільёна долараў. Адвакат згадзіўся. На аплату розных збораў і камісіі беларуска пералічыла 19 тысяч долараў… Напэўна, знаюць нават дзеткі, Вядома з даўняе пары, Што ў нетрах сацыяльнай сеткі Ахвяр знаходзяць махляры.
Ці паможа нам Гасподзь беды ўсе перамалоць?
А. Лукашэнка: «Думаю, Гасподзь дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасці і навалы». Добра ведаем усе мы: Бацька наш — амаль што Бог, І няма такой праблемы, Што рашыць бы ён не змог.
За што медалі вайскоўцам далі?
У сацыяльных сетках абмяркоўваецца здымак маёра Кацярыны Андрэевай на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі. Маладзіца служыць перакладчыцай у Міністэрстве абароны. Падчас параду ў яе на грудзях было каля дзесяці розных медалёў. Я добра помню час, які Сучаснай моладдзю нязнаны: У вёсцы — спрэс франтавікі Або героі-партызаны.
Дарма нам Бацька раіў, што мы можам выпіць грам па сто
За парушэнне рэжыму самаізаляцыі суд Брагінскага раёна аштрафаваў мясцовага жыхара на 810 рублёў. Ён працаваў у Маскве, а калі вярнуўся дадому, павінен быў два тыдні знаходзіцца на «хатнім каранціне». Замест гэтага паехаў у суседнюю вёску, каб закупіцца спіртным. Там яго і затрымалі. Як толькі вірус гэты кляты Сярод людзей, як здань, узнік, З Масквы знямелае дахаты Вярнуцца змусіўся мужык.
На свята выйдуць ветэраны, дзе развярэдзіць вірус раны
Ветэранскія арганізацыі Расіі накіравалі Уладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесці парад у гонар 75-годдзя Перамогі на больш познюю дату ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй. А Беларуская арганізацыя ветэранаў заявіла, што ў нашай краіне такой неабходнасці няма. Для ўласных мэт, задум і планаў, Каб затлуміць усім глузды, Улада наша ветэранаў Як ледаколаў ці таранаў Выкарыстоўвае заўжды.
Каб жылося ярка, трэба не аўчарка…
Малады мінчук пайшоў у краму па прадукты і прывязаў свайго сабаку пароды шпіц да парэнчаў. Праз некалькі хвілін сабаку ўкрала 41-гадовая жанчына. Свой учынак кабета патлумачыла тым, што дома жыве нямецкая аўчарка, і каб яна не сумавала, вырашыла прынесці ёй «сябра». Хіба ж сабака існы — шпіц? Як кот, маленькі і плюгавы. Шпіц — для багатых маладзіц, Яго трымаюць для забавы.